Краінавы офіс СААЗ высока ацаніў падыход Мінздароўя да сітуацыі з COVID-19

© PixabayПраца медыка
Праца медыка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, у свеце складае больш за 167 тысяч чалавек, носьбіты і хворыя выяўленыя ў 151 краіне, у Беларусі, па дадзеных на панядзелак, COVID-19 быў выяўлены ў 36 чалавек.

МІНСК, 17 сак - Sputnik. Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначыў падыход беларускай сістэмы аховы здароўя да вырашэння праблемы, звязанай з распаўсюджваннем COVID-19.

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь
Каранік: ніводнага новага выпадку каронавіруса не зафіксавана

"Мы высока цэнім своечасовы і абгрунтаваны падыход сістэмы аховы здароўя Беларусі да гэтай надзвычайнай сітуацыі. Значныя намаганні і рэсурсы сістэмы аховы здароўя былі накіраваны на ранняе выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19 з выкарыстаннем лабараторнай дыягностыкі, ізаляцыю, аказанне дапамогі пацыентам і адсочванне кантактаў. Гэта ключавыя меры, рэкамендуемыя СААЗ, для таго, каб спыніць перадачу і прадухіліць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі", - гаворыцца ў заяве офіса СААЗ у Беларусі.

Усё пад кантролем

Пра тое, што Беларусь у поўным аб'ёме выконвае рэкамендацыі СААЗ датычна процідзеяння распаўсюджванню каронавіруса, заявіў у аўторак міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Адказваючы на пытанне, ці выканала Беларусь рэкамендацыі, якія атрымлівала ад СААЗ, міністр сказаў: "Больш чым хто іншы".

На мяжы Германіі - Sputnik Беларусь
Еўрасаюз на 30 дзён закрывае свае межы і зону шэнгена

"СААЗ піша, што цалкам падтрымлівае нашы намаганні і лічыць іх найбольш эфектыўнымі, што закрыццё межаў не з'яўляецца эфектыўнай мерай", - цытуе Каранік агенцтва БелТА.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя з каронавірусам у Беларусі на дадзены момант застаецца кантраляванай, ніякага ўсплёску захворвання няма.

Міністр запэўніў, што "за мінулыя суткі ні аднаго новага выпадку не было зафіксавана". Акрамя таго, частка пацыентаў, паводле міністра, рыхтуецца да выпіскі.

Што тычыцца дадатковых мер па прафілактыцы распаўсюджвання віруса, то гэта будуць меры, накіраваныя на недапушчэнне завозу, падкрэсліў Каранік.

"Мы разумеем, што ў нашых суседзяў сітуацыя не вельмі добрая, таму мы дадаткова мінімізуем рызыкі завозу да нас", - растлумачыў міністр.

Чаму абмежаванні не патрэбныя?

У заяве СААЗ, распаўсюджанай у аўторак, таксама падкрэсліваецца, што "увядзенне абмежаванняў на перамяшчэнне людзей і тавараў у перыяды надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя ў большасці выпадкаў не з'яўляецца эфектыўнай мерай і можа адцягваць рэсурсы ад іншых мерапрыемстваў".

"Больш за тое, абмежаванні могуць прыводзіць да збояў пры дастаўцы неабходнай дапамогі, парушаць дзейнасць гаспадарчых суб'ектаў і мець негатыўныя сацыяльна-эканамічныя наступствы для закранутых імі краін", - гаворыцца ў заяве.

У цяперашні час вірус у Беларусі пацверджаны ў 36 чалавек. Агульная колькасць тых, хто заразіўся ў свеце складае больш за 167 тысяч, носьбіты і хворыя выяўленыя ў 151 краіне.

Стужка навiн
0