Новыя грошы з'явяцца ў Беларусі ўжо на наступным тыдні

© SputnikБеларускія грошы наміналам 20 рублёў
Беларускія грошы наміналам 20 рублёў - Sputnik Беларусь
Некаторыя змены ўнесены як у абарону банкнот у 20 і 50 рублёў, так і ў дызайн купюр, выпраўленая і граматычная памылка.

МІНСК, 18 сак - Sputnik. Абноўленыя банкноты наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў будуць уведзены ў зварот з 23 сакавіка 2020 года, паведамілі ў сераду ў прэс-службе Нацбанка.

Нацбанк вырашыў увесці абноўленыя купюры ў 20 і 50 рублёў сваёй пастановай №74 ад 13 сакавіка.

"Абноўленыя банкноты узору 2009 года наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў 2020 года выпуску будуць уведзены ў зварот з 23 сакавіка 2020 года. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавiка 2020 года №74 у межах правядзення мерапрыемстваў па замене старых банкнот, якія выводзяцца з абарачэння, і аптымізацыі ахоўнага комплексу банкнот, якія знаходзяцца ў звароце", - паведамілі ў Нацбанку.

Як дадалі ў рэгулятары, у банкнотах узмоцнены ахоўны кампанент: за кошт дадатковага вадзянога знака, больш шырокай ахоўнай ніткі, для 50 беларускіх рублёў - і малюнкам з колерапераменным эфектам.

Распавялі ў Нацбанку і пра тое, што ў дызайн купюр таксама ўнесены змены.

Напрыклад, з банкнот выключаны рэквізіт "Старшыня Праўлення" і факсіміле экс-кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча. Таксама "прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам выявы архітэктурных збудаванняў на асабовых баках банкнот і пазначаныя іх назвы".

Замест "2009" ў выходных дадзеных купюр пазначаны "2020". Выпраўленая і памылка: "пяцьдзесят" на адпаведнай банкноце заменена на "пяцьдзясят". Нагадаем, варыянт "пяцьдзесят" стаў памылковым пасля ўвядзення новых нормаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, аднак выпушчаныя ў абарачэнне ў 2016 годзе былі купюры з падобнай памылкай.

Банкноты ўзору 2009 года, падкрэслілі ў Нацбанку, застануцца законным плацежным сродкам.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі