Шэсць чалавек паправіліся ў Беларусі пасля заражэння каронавірусам

© Sputnik / Александр Кондратюк / Перайсці ў медыябанкУрач, архіўнае фота
Урач, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам ва ўсім свеце перавысіла 200 тысяч.

МІНСК, 19 сак - Sputnik. Шэсць пацыентаў паправіліся ў Беларусі пасля заражэння новым тыпам каронавіруса, яшчэ некалькіх рыхтуюць да выпіскі, паведамілі ў сераду ў эфіры тэлеканала АНТ.

Па апошніх дадзеных, клінічныя прыкметы COVID-19 ёсць у дзевяці чалавек: восем з іх пераносяць захворванне ў лёгкай форме, стан аднаго медыкі ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасці - ён у рэанімацыі.

У цяперашні час у беларускіх урачоў на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў, лабараторныя тэсты якіх далі станоўчы вынік на каронавірус.

Акрамя таго, працягваюць назіраць за грамадзянамі, якія прыбылі іх краін з неспрыяльнай сітуацыяй з распаўсюджваннем COVID-19, - усяго іх 1960 чалавек.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасць выпадкаў заражэння каронавірусам ва ўсім свеце перавысіла 200 тысяч, больш за 8 тысяч чалавек ад захворвання памерлі. Па словах кіраўніка СААЗ Тэдраса Гебрэесуса, звыш за 80% заражаных пражываюць у двух рэгіёнах планеты - Еўропе і Азіяцка-ціхаакіянскім.

Стужка навiн
0