Адаб'юцца замаразкі: штармпапярэджанне абвясцілі ў Беларусі на суботу

Сіноптыкі папярэджваюць беларусаў аб тым, што з-за пахаладання раніцай 21 сакавіка на дарогах краіны ўтворыцца галалёдзіца.

МІНСК, 20 сак - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на суботу з-за галалёдзіцы, пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Па прагнозах сіноптыкаў, у выхадныя ў рэспубліцы крыху пахаладае, чакаюцца замаразкі. Гэта ўскладніць ўмовы надвор'я.

"У начныя і ранішнія гадзіны 21 сакавіка на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.

У цэлым надвор'е ў Беларусі ў суботу будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт і больш прахалодная паветраная маса, якая паступае з паўночных шырот.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў паўночных раёнах рэспублікі, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць дажджы і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Чакаецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны вецер, удзень - парывісты. Уначы мінімальная тэмпература паветра складзе -2 .. + 3°С, пры праясненнях - да -4°С, удзень паветра прагрэецца да 0 .. + 5°С.

У Мінску таксама будзе воблачна з праясненнямі. Уначы чакаецца туман, бачнасць не будзе перавышаць 100-200 метраў. Удзень пройдзе невялікі мокры снег. Уначы і раніцай тэмпература можа вагацца ад + 1°С да + 3°С, удзень максімальная тэмпература паветра дасягне + 4°С.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі