Карпенка распавёў, чаму ў Беларусі не змяніліся парогавыя балы ЦТ

© Sputnik / Валерия БерекчиянЦТ і выпускны экзамен
ЦТ і выпускны экзамен  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр адукацыі таксама адзначыў, што з-за эпідэміялагічнай сітуацыі тэрміны пробнага ЦТ крыху зрушаныя.

МІНСК, 23 сак - Sputnik. Рашэнне аб захаванні парогавых балаў цэнтралізаванага тэсціравання на леташнім узроўні прынялі, каб не ствараць нязручнасцяў абітурыентам. Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю.

"Мы вырашылі пакінуць у гэтым годзе парогавыя значэння на ўзроўні мінулага года, таму што фактычна ўжо ідзе ўступная кампанія. Навошта нам сёння ствараць нейкія новаўвядзенні для абітурыентаў, якія сёння адсочваюць сітуацыю, прайшлі дыстанцыйнае пробнае тэсціраванне праз камп'ютарную сістэму?" - задаўся пытаннем Карпенка.

Міністр таксама адзначыў, што з-за эпідэміялагічнай сітуацыі тэрміны пробнага ЦТ крыху зрушаныя.

"Калі няма адзінага меркавання, ідзе абмеркаванне на ўзроўні экспертаў і спецыялістаў, мы вырашылі пакінуць парогавыя значэння на ўзроўні мінулага года", - дадаў кіраўнік Мінадукацыі.

На думку Ігара Карпенкі, варта памятаць, што парогавыя значэнні - гэта яшчэ не прахадны бал у ВНУ. Выніковая лічба складаецца з шэрагу складнікаў, а абапіраецца, у прыватнасці, на колькасць месцаў, выдзеленых на тую ці іншую спецыяльнасць, конкурс на месца, сярэдні бал атэстата, вынікі ўнутраных выпрабаванняў па шэрагу спецыяльнасцяў.

Стужка навiн
0