Мінздароўя: колькасць ахвяр каронавіруса ў РБ дасягнула 8, заразіліся - 562

© REUTERS / DADO RUVICМінздароўя: колькасць ахвяр каронавіруса ў РБ дасягнула 8, заразіліся - 562
Мінздароўя: колькасць ахвяр каронавіруса ў РБ дасягнула 8, заразіліся - 562 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па стане на нядзелю, 5 красавіка, у бальніцах з каронавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі.

МІНСК, 5 кра - Sputnik. Восем чалавек, у якіх было пацверджана заражэнне каронавірусам, памерлі ў Беларусі з пачатку распаўсюджвання COVID-19, паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя рэспублікі, апублікаваных у нядзелю.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, па стане на нядзелю, 5 красавіка, у бальніцах з COVID-19 знаходзяцца 502 чалавекі. Выпісаныя 52, яшчэ восем пацыентаў памерлі, як удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя, у іх "шматлікія хранічныя захворванні былі абцяжараны каронавіруснай інфекцыяй".

Такім чынам, колькасць заражаных каронавірусам у Беларусі дасягнула 562, у параўнанні з дадзенымі за суботу іх стала больш на 122 чалавекі. Нагадаем, напярэдадні ў стацыянарах знаходзіліся 394 чалавекі, паведамлялася аб пяці памерлых і што 41 паправіліся.

Па раней агучанай статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, больш за ўсё выпадкаў каронавіруса фіксуецца ў Мінску, Віцебскай і Мінскай абласцях. Сёння дадзеных па рэгіёнах ведамства не давала. Няма і больш дакладнай інфармацыі аб памерлых пацыентах - у прыватнасці, месцы пражывання і узросце.

Стужка навiн
0