Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 2 тысяч

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкКолькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 2 тысяч
Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі наблізілася да 2 тысяч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У параўнанні з дадзенымі за аўторак, колькасць заражаных новым тыпам каронавіруса ў Беларусі павялічылася на 495.

МІНСК, 10 кра - Sputnik. Колькасць заражаных каронавірусам ў Беларусі на раніцу пятніцы наблізілася да дзвюх тысяч чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя краіны.

На стацыянарным лячэнні з каронавірусам да раніцы пятніцы знаходзіліся 1793 чалавекі.

"Міністэрства аховы здароўя звяртае ўвагу, што павелічэнне колькасці хворых на COVID-19 паступальнае і кантраляванае. Большасць выпадкаў - гэта выяўленыя кантакты 1-га і 2-га узроўняў", - паведамілі ў прэс-службе.

У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі: як правіла, хвароба працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. У ШВЛ сёння маюць патрэбу 72 пацыенты.

"Пасля праходжання лячэння паправіліся 169 чалавек. Памерла 19 з хранічнымі захворваннямі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных у Беларусі склала 1981 чалавек. Колькасць заражаных за суткі вырасла на 33,3% - на 495 чалавек. Колькасць смерцяў вырасла на тры.

Стужка навiн
0