Колькасць выпадкаў каронавіруса ў Беларусі павялічылася да 2226

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкМедык у ахоўнай масцы
Медык у ахоўнай масцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пацыентаў, якія знаходзяцца ў бальніцах, захворванне ў асноўным праходзіць у лёгкай ці сярэдняй форме, удакладняе ведамства.

МІНСК, 11 кра - Sputnik. Колькасць выпадкаў захворвання на каронавірус у Беларусі павялічылася да 2226, пра гэта сведчыць афіцыйная статыстыка Міністэрства аховы здароўя рэспублікі на суботу.

Усяго на стацыянарным лячэнні ў беларускіх бальніцах знаходзіцца 2031 пацыент з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй.

"У асноўным захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 52 пацыента маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх", - удакладнілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Ведамства назвала і колькасць тых, хто ўжо здаровы - 172 чалавекі. Вядома і колькасць ахвяр COVID-19, гэта 23 пацыенты. Удакладняецца, што ў загінулых хранічныя захворванні былі абцяжараныя каронавіруснай інфекцыяй.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0