Рэкамендацыі па змякчэнні каранціну ў краінах распрацавала Еўракамісія

© REUTERS / MANUEL SILVESTRIЛюдзі ў масках на вуліцах Венецыі
Людзі ў масках на вуліцах Венецыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рост заражэнняў пры змякчэнні абмежаванняў непазбежны: краіны павінны пераканацца, што іх сістэмы аховы здароўя змогуць аказаць дапамогу ўсім, хто захварэў.

МІНСК, 15 кра - Sputnik. Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага саюза павінны каардынаваць меры па змякчэнні каранціну падчас барацьбы з пандэміяй каронавіруса, лічаць у Еўракамісіі. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на выданні The Financial Times і Politico, у распараджэнні якіх апынуўся чарнавік дарожнай карты ЕС па змякчэнні каранціну.

Сцяг ЕС - Sputnik Беларусь
ЕС можа выдзеліць Беларусі 60 млн еўра на барацьбу з каронавірусам

Пра неабходнасць каардынаваць намаганні краін ЕС у пытанні каранцінных мер кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заяўляла яшчэ ў мінулым месяцы.

"Нам варта каардынаваць нашы намаганні ў той момант, калі мы захочам вярнуцца да нармальнага жыцця. У адваротным выпадку ўзнікае рызыка падрыву эфектыўнасці тых жорсткіх мер, якія мы прынялі", - падкрэслівала яна ў ходзе відэаканферэнцыі з кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза.

Так, Урсула фон дэр Ляен адзначыла негатыўныя наступствы няўзгодненага нацыянальнымі ўрадамі закрыцця межаў, якое прывяло да чэргаў і праблемам з перапраўкай медыкаментаў.

Рост заражэнняў непазбежны

Па дадзеных Politico і The Financial Times, у чарнавіку дарожнай карты адзначаецца, што рост заражэнняў COVID-19 па меры змякчэння каранціну непазбежны: перад змякчэннем каранцінных мер краіны павінны пераканацца, што іх сістэмы аховы здароўя змогуць аказаць дапамогу ўсім, хто захварэў.

Так, у Еўракамісіі перакананыя, што краіны - удзельніцы ЕС павінны загадзя інфармаваць іншых членаў пра змены ў сваім каранцінным рэжыме, змякчаць каранцін паступова, а таксама абараніць ад заражэння грамадзян, якія знаходзяцца ў групе рызыкі (гаворка пра сталых людзей і з хранічнымі захворваннямі).

Раней планавалася, што дарожная карта ЕС па выхадзе з каранціну будзе прадстаўлена 8 красавіка, аднак пазней было заяўлена, што дыскусіі і прыняцце рашэнняў патрабуюць больш часу.

Афіцыйна тэкст дарожнай карты можа быць апублікаваны ўжо на гэтым тыдні.

Стужка навiн
0