Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі перавысіла 4000

© Sputnik / Виктор ТолочкоКолькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі перавысіла 4000
Колькасць інфіцыраваных каронавірусам у Беларусі перавысіла 4000 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнародавала афіцыйную статыстыку пра сітуацыю з распаўсюджваннем каронавіруса ў краіне.

МІНСК, 16 кра - Sputnik. Колькасць інфіцыраваных каронавірусом COVID-19 у Беларусі па дадзеных на раніцу чацвярга склала 4204 чалавек, у іх ліку 116 дзяцей, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Палата для каранціну хворых на каронавірус у мінскай бальніцы - Sputnik Беларусь
Мінздароўя адправіць дадому пацыентаў з лёгкімі пнеўманіямі і каронавірусам

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на раніцу чацвярга, у краіне праведзена больш за 81 тысячы тэстаў на каронавірус, яны выконваюцца ў 24 лабараторыях.

"Зарэгістравана 4204 чалавекі з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. 65 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, колькасць выпадкаў за суткі вырасла на 476 чалавек.

"Памерлі 40 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Колькасць тых, хто паправіўся, Міністэрства аховы здароўя не называе. Нагадаем, зараз пацыентаў з лёгкай формай каронавіруса вырашана лячыць дома, таму падлік тых, хто паправіўся, дастаткова цяжкі.

Стужка навiн
0