Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

СМІ: Расія можа рэструктураваць Мінску крэдыт на будаўніцтва БелАЭС

© Photo : БелэнергоБудаўніцтва Белаэс
Будаўніцтва Белаэс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эфект ад рэструктурызацыі даўгоў будзе супастаўны з адначасовым "дараваннем" Беларусі каля 600 мільёнаў долараў.

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Расія гатова рэструктураваць Мінску крэдыт на будаўніцтва Беларускай АЭС, пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на свае крыніцы.

Будынкі БелАЭС - Sputnik Беларусь
Гарачая абкатка рэактара блока №1 завяршылася на БелАЭС

Паводле дамовы, Расія выдала Беларусі крэдыт на суму да 10 мільярдаў долараў на будаўніцтва АЭС. Гэтыя грошы прадастаўлены для фінансавання 90% кошту работ па генкантракце на будаўніцтва АЭС. Яшчэ 10% аплачвае беларускі бок.

Па стане на пачатак красавіка было выкарыстана 4,33 мільярда сродкаў крэдыту, а прагнозны кошт праекта БелАЭС не перавысіць шасці мільярдаў.

Па дадзеных крыніц "Інтэрфакса", Расія падрыхтавала і папярэдне узгадніла з беларускім бокам папраўкі ў пагадненне аб прадастаўленні крэдыту. Раней з такой просьбай звяртаўся афіцыйны Мінск.

У выпадку падпісання дакумента мяркуецца падаўжэнне перыяду выкарыстання крэдыту на два гады - да канца 2022 года, замену дзеючай "змяшанай" працэнтнай стаўкі па крэдыце на фіксаваную ў памеры 3,3% гадавых, а таксама перанос даты пачатку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце з 1 красавіка 2021 года на 1 красавіка 2023 года.

Агульны фінансавы эфект можа быць супастаўны з "дараваннем" Беларусі сумы каля 600 мільёнаў долараў.

Мінэнерга Беларусі заяўляла пра планы запуску першага энергаблока БелАЭС на працягу 2020 года, другога - ў 2021 годзе. Генпадрадчыкам будаўніцтва АЭС з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (структура "Расатама").

Стужка навiн
0