Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання падоўжаны па 24 мая

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкВучні ў гімназіі
Вучні ў гімназіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сеансы могуць быць адменены з пераносам на больш позні тэрмін, абітурыентаў абяцаюць аператыўна інфармаваць - для выбару новай даты.

МІНСК, 21 кра - Sputnik. Мінадукацыі Беларусі растлумачыла, як пройдзе трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання і ЦТ-2020 ва ўмовах адмовы ад масавых мерапрыемстваў. Адпаведнай інфармацыяй падзяліліся ў прэс-службе ведамства ў аўторак.

Вучаніцы перад АДЭ - Sputnik Беларусь
АДЭ ў Расіі перанеслі з-за каронавіруса

"Для таго каб задаволіць попыт абітурыентаў на РТ і каб пры гэтым каля пунктаў іх правядзення была магчымасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю і забяспечыць усе неабходныя рэкамендацыі, трэці этап рэпетыцыйнага тэцсіравання падоўжаны амаль на месяц (па 24 мая ўключна)", - сказана ў паведамленні.

Такім чынам, растлумачылі ў Мінадукацыі, сеансы могуць быць адменены з пераносам іх на больш позні тэрмін. Пры гэтым абітурыентаў будуць аператыўна інфармаваць: каб яны змаглі выбраць новую зручную дату ўдзелу ў РТ.

"Устаноўленыя тэрміны ЦТ дазваляюць спадзявацца на добрыя перспектывы яго правядзення без вялікага манеўру. Калі запатрабуе сітуацыя, будуць прыняты неабходныя дадатковыя меры", - адзначылі прадстаўнікі профільнага ведамства.

Некаторыя спецыялісты лічаць перанос цэнтралізаванага тэсціравання неабходнай мерай, якая павінны быць прынята ў Беларусі ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, такое меркаванне выказваў член кансультацыйнага савета пры Мінадукацыі, рэпетытар Андрэй Грыгор'еў.

Разам з тым, у Расіі тэрміны Адзінага дзяржаўнага і Асноўнага дзяржаўнага экзаменаў вырашылі перанесці: з такой ініцыятывай выступіў дэпутат Дзярждумы Барыс Чарнышоў, адзначыўшы, што ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай, недасканаласцю сістэмы дыстанцыйнага навучання і павышэннем стрэсавага фактару школьнікі не змогуць якасна падрыхтавацца.

Стужка навiн
0