Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

На Беларускую АЭС дастаўлена ядзернае паліва

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На працягу гэтага года павінен адбыцца фізічны пуск першага рэактара атамнай станцыі пад Астраўцом, якая будуецца па расійскім праекце.

МІНСК, 6 мая - Sputnik. На пляцоўку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі прыбыў састаў з ядзерным палівам для першага энергаблока, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Ядзернае паліва, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выдадзены дакументы для завозу свежага ядзернага паліва на БелАЭС

Так званыя "ядзерныя таблеткі" вырабляюцца на Новасібірскам заводзе хімічных канцэнтратаў. Там яны пакуюцца ў цеплавыдзяляючыя зборкі. Яны ўяўляюць сабой шасцікутнікі. Адна такая ЦВЗ важыць больш за 700 кг і па сваёй энергаёмістасці раўняецца 60 тысячам тон вугалю.

Інжынерам трэба 312 трубак з палівам, каб сабраць адну цеплавыдзяляльную палавіну, а ў рэактар першай Беларускай атамнай станцыі будзе загружаны 163 ЦВЗ.

"На АЭС забяспечана неабходная тэхнічная гатоўнасць памяшканняў, абсталявання, сістэм і элементаў, а таксама арганізацыйная гатоўнасць персаналу станцыі да бяспечнага звароту са свежым ядзерным палівам", - адзначылі ў Мінэнерга.

Пры гэтым там звярнулі ўвагу, што яшчэ да таго моманту, як на БелЭАС было дастаўлена ядзернае паліва, першы энергаблок быў перададзены пад ахову ўнутраных войскаў.

Раней міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў, што фізічны і энергетычны пуск першага энергаблока БелАЭС запланаваны на лета і восень гэтага года.

"Па фізічным пуску мы арыентуемся гэта ліпень месяц, адпаведна, выдача першых кілават электрычнай энергіі - гэта верасень-кастрычнік", - расказаў міністр.

Будаўніцтва АЭС побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення "тры плюс" АЭС-2006. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. На іх будуць устаноўлены рэактары ВВЭР-1200.

Стужка навiн
0