Відэа

Парламенцкая анлайн-канферэнцыя высокага ўзроўню - трансляцыя

Падпісацца
Sputnik вядзе трансляцыю парламенцкай анлайн-канферэнцыі высокага ўзроўню, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі.

У Маскве ў мерапрыемстве прымае ўдзел старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ Валянціна Мацвіенка. Беларусь на парламенцкай канферэнцыі высокага ўзроўню прадстаўляе Наталля Качанава.

Да ўдзелу ў відэамасце запрошаны кіраўнікі і прадстаўнікі парламентаў краін СНД, дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дэпутаты Еўрапарламента, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы.

Напярэдадні 9 Мая парламентарыі дзяржаў постсавецкай прасторы і іх калегі з еўрапейскіх краін успамінаюць тых, хто перамог фашызм, раскажуць пра ўспрыманне падзей Вялікай Айчыннай, Другой сусветнай вайны ў адпаведных краінах, а таксама пра тое, як іх суайчыннікі будуць адзначаць Дзень Перамогі сёлета.

***

Журналісты могуць адрасаваць свае пытанні спікерам праз прадзюсара інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Паўла Антонава - p.antonov@sputniknews.com, у Telegram, + 375 29 676 02 59 (Viber і WhatsApp).

Стужка навiн
0