Аншлаг у ЦВК: дакументы падалі ўжо 34 патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты

© Sputnik / Виктор ТолочкоАншлаг у ЦВК: дакументы падалі ўжо 34 патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты
Аншлаг у ЦВК: дакументы падалі ўжо 34 патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты - Sputnik Беларусь
Сярод прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла - жанчына, якая ўжо другі раз удзельнічае ў барацьбе за пасаду кіраўніка дзяржавы, а таксама ўрач, прадпрымальнікі, пенсіянеры і беспрацоўныя.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Больш за 30 грамадзян Беларусі заявілі пра тое, што яны маюць намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, сёння завяршаецца прыём заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Ярмошына здзіўленая актыўнасцю перадвыбарнай кампаніі - Sputnik Беларусь
Ярмошына здзіўленая актыўнасцю перадвыбарнай кампаніі

Асноўны дзень галасавання на выбарах кіраўніка дзяржавы прызначаны на 9 жніўня. У адпаведнасці з каляндарным планам, сёння ЦВК пачне правяраць пададзеныя на гэтым тыдні заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп - паседжанне пачнецца ў 11:00, прамая відэатрансляцыя будзе даступная па спасылцы.

Па стане на раніцу 15 мая ў Цэнтрвыбаркам заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп паступілі ад 34 прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Сёння ЦВК яшчэ ўвесь дзень будзе прымаць дакументы.

У мінулы чацвер, які стаў рэкордным па актыўнасці падачы дакументаў, паступіла заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Сярод тых, хто падаў дакументы ЦВК, ёсць тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, у тым ліку адна жанчына. Гэтая выбарчая кампанія ўжо вызначылася тым, што пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі 12 жанчын.

Сярод больш за тры дзесяткі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду ёсць дэпутат, урач, машыніст помпавых установак, кіраўнік фермерскай гаспадаркі, індывідуальныя прадпрымальнікі, пенсіянеры і беспрацоўныя.

Для таго каб вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя - з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарчай агітацыі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі