Лукашэнка: мы павінны мець на ўвазе другую хвалю каронавіруса

© Sputnik / Виктор ВеткинПрыёмнае аддзяленне 6-й гарадской бальніцы Мінска
Прыёмнае аддзяленне 6-й гарадской бальніцы Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле слоў беларускага лідара, калі сітуацыя і далей будзе такая, як цяпер, то можна будзе казаць, што ў рэспубліцы справіліся з COVID-19.

МІНСК, 25 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае паступовае паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, аднак заклікае не расслабляцца.

Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка лічыць дапушчальным падзенне эканомікі Беларусі

Тэму каронавіруса Лукашэнка закрануў сёння на нарадзе па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.

"Калі, я часта кажу гэта апошні месяц, і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захворванні. Сведчаннем таму з'яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць - тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каронавіруса", - заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, такая ж сітуацыя назіраецца і ў Мінску. Ён прывёў словы ўрачоў, якія кажуць, што па захворванні назіраецца выхад на плато.

"Я, праўда, не так аптымістычны ў сілу сваіх забабонаў", - прызнаўся ён.

Пры гэтым ужо і ў Мінску плануюць вяртаць да звычайнай працы шэраг устаноў аховы здароўя, у тым ліку анкалагічнага і гінекалагічнага профілю, а таксама БХМД.

"У прынцыпе, мы адчуваем, што нам ужо не спатрэбяцца гэтыя бальніцы ў Мінску (для хворых з каронавірусам - Sputnik)", - адзначыў Лукашэнка.

Стабілізацыя захворвання і нават некаторае зніжэнне назіраюцца ў Мінскай вобласці, нядрэнная сітуацыя і на Магілёўшчыне.

"Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці - Брэсцкая і Гомельская, - якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і адмыслоўцы кажуць аб тым, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень дзесьці", - выказаўся кіраўнік дзяржавы.

Як распавёў прэзідэнт, ён кожны дзень раніцай і ўвечары цікавіцца гэтымі пытаннямі і праблемамі.

"Ложкаў дастаткова. Цяжкіх менш стала. Мабыць, вірус усё ж аслабеў ужо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Дай бог, каб не тая. Але пры гэтым мы павінны мець на ўвазе другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінны да гэтага рыхтавацца. І ніхто не ведае, калі яна прыйдзе. Калі зімой і восенню, то дай бог, каб мы сур'ёзна змаглі падрыхтавацца да гэтага. А, можа быць, гэтая бяда нас міне. Тым не менш, расслабляцца нельга", - падкрэсліў Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Таксама на прыкладзе Мінска кіраўнік дзяржавы адзначыў добрую арганізацыю кантролю за развіццём сітуацыі - аб гэтым прэзідэнт папрасіў распавесці кіраўніка Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, якая курыруе сталіцу.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на нядзелю, у рэспубліцы зарэгістравана больш за 36 тысяч выпадкаў каронавіруса. Статыстыкі па рэгіёнах ведамства не дае.

Стужка навiн
0