МЗС РФ па-ранейшаму рэкамендуе грамадзянам не выязджаць з краіны

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкМасква падчас рэжыму самаізаляцыі жыхароў
Масква падчас рэжыму самаізаляцыі жыхароў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У міністэрстве нагадалі, што на дадзены момант тысячы расіян застаюцца па ўсім свеце і чакаюць вывазныя рэйсы ў Расію.

МІНСК, 26 мая - Sputnik. Расійскі МЗС пацвердзіў актуальнасць раней агучаных рэкамендацый устрымлівацца ад любых паездак за межы краіны, якія не звязаны з крайняй неабходнасцю, гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.

Эмблема СААЗ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
СААЗ: свет знаходзіцца толькі ў сярэдзіне першай хвалі COVID-19

"Зыходзячы з развіцця эпідэмічнай абстаноўкі, міжнародныя паездкі сапраўды прадстаўляюць пакуль павышаныя рызыкі. Заявы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) сведчаць, што пасля першай хвалі пандэміі каронавіруса ў свеце можа рушыць услед і другая", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Адзначаецца, што, нягледзячы на паступовае аднаўленне працы консульскіх устаноў РФ, аказанне консульскага садзейнічання расійскім грамадзянам, якiя часова знаходзяцца на іх тэрыторыі, па-ранейшаму ўскладняецаа ў многіх краінах.

У міністэрстве таксама нагадалі, што на дадзены момант тысячы расіян застаюцца па ўсім свеце і чакаюць вывазныя рэйсы ў Расію.

"Улічваючы вышэйпададзеныя акалічнасці, МЗС Расіі пацвярджае актуальнасць раней агучаных міністэрствам рэкамендацый устрымлівацца ад любых паездак за межы Расійскай Федэрацыі, якія не звязаны з крайняй жыццёвай неабходнасцю, напрыклад, атрыманнем экстранага лячэння альбо наведваннем цяжкахворых сваякоў", - падкрэсліваецца ў заяве.

Раней прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін заявіў пра неабходнасць выключыць найменшую пагрозу завозу каронавіруса ў Расію з-за мяжы.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. Па апошніх дадзеных СААЗ, у свеце зафіксавана звыш 5,2 мільёна выпадкаў захворвання, памерлі больш 337 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0