ЗША і РФ дамовіліся правесці перамовы па ядзернай зброі

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкДэманстрацыя ракетнага комплексу "Топаль-М" на падмаскоўным палігоне Алабіна
Дэманстрацыя ракетнага комплексу Топаль-М на падмаскоўным палігоне Алабіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да ўдзелу ў перамовах запрасілі Кітай, паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. ЗША і Расія дамовіліся правесці перамовы па стратэгічнай стабільнасці, пра гэта ў Twitter напісаў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі.

"Сёння дамовіўся з намеснік міністра замежных спраў Расіі (Сяргеем) Рабковым адносна часу і месца перамоваў па ядзернай зброі ў чэрвені", - напісаў Білінгслі, пры гэтым ён не пазначыў, калі і дзе пройдуць гэтыя перамовы. Раней у панядзелак агенцтва Блумберг паведаміла, што перамовы адбудуцца 22 чэрвеня ў Вене.

"Кітай таксама запрошаны. Ці з'явіцца Кітай і ці будзе весці перамовы добрасумленна?" - дадаў Білінглслі.

Крыніца РІА "Новости" паведаміла, што Расія не выключае магчымасці перамоваў з ЗША па кантролі над узбраеннямі 22 чэрвеня ў Вене, калі яны адбудуцца, расійскі бок на іх прадставіць намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргей Рабкоў.

Раней ЗША выступілі з заявай, што стратэгічны дагавор СНУ-3 з Расеяй, які мінае ў 2021 годзе, можа быць прадоўжаны, пры гэтым яны прапануюць павялічыць кола новых узбраенняў, на якія дзеянне цяперашняга дагавора не распаўсюджваецца, а таксама ўключыць у дагавор Кітай. У КНР заявілі, што перамовы такога роду цікавасці для іх не прадстаўляюць.

Стужка навiн
0