Выпрабаванні вакцыны ад COVID-19 на людзях пачнуцца ў Расіі

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў фотабанкСупрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат - Sputnik Беларусь
Праводзіць вакцынацыю будуць добраахвотнікам пасля таго, як завершыцца іх двухтыднёвая ізаляцыя - зараз яны знаходзяцца пад кантролем медыкаў.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Вакцына ад новай каронавіруснай інфекцыі пройдзе выпрабаванне на добраахвотніках ў бліжэйшыя дні, падрыхтоўка да пачатку адпаведных мерапрыемстваў ужо завяршаецца, пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Ускрыты тэст на вызначэнне антыцелаў у плазме на фоне новых апаратаў, якія прызначаны для апрацоўкі гэтых тэстаў з ўзорамі - Sputnik Беларусь
Чатыры краіны ЕС атрымаюць 300 млн доз вакцыны ад COVID пасля яе адабрэння

Удзельнічаць у іх будуць як вайскоўцы, так і грамадзянскія асобы. Суадносіны удзельнікаў, а таксама колькасныя і якасныя параметры выбаркі добраахвотнікаў былі ўзгодненыя з расійскім Міністэрствам аховы здароўя.

Усе адабраныя да тэсціравання знаходзяцца на двухтыднёвай ізаляцыі пад кантролем медыкаў, штодня праводзіцца маніторынг шэрагу неабходных паказчыкаў. У ведамстве паведамілі, што вакцынацыя першай групы добраахвотнікаў пачнецца пасля таго, як завершыцца перыяд каранціну. Асноўная мэта даследавання - "праверка бяспекі і пераноснасці кампанентаў вакцыны".

"Па выніках вакцынацыі першай групы будзе ажыццёўлена паслядоўная вакцынацыя кампанентамі вакцыны астатняй часткі добраахвотнікаў для ацэнкі эфектыўнасці вакцыны і даследаванні працэсу выпрацоўкі гумаральнага імуннага адказу (антыцелаў)", - адзначаецца ў паведамленні.

Раней віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава паведамляла, што з'яўленне вакцын чакаецца ў 2020 годзе. Па словах віцэ-прэм'ера, распрацоўкай вакцыны займаюцца 10 федэральных дзяржаўных бюджэтных устаноў. Пры гэтым не ўлічваюцца даследаванні і прэпараты, якімі займаюцца ў сферы бізнесу.

Пра тое, што масавая вакцынацыя магчымая ў Расіі ўжо восенню, паведамляў і віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Чарнышэнка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі