Пенсіянеры змогуць са зніжкай у 50% ездзіць у электрычках на месяц даўжэй

© Sputnik / Антон Белицкий / Перайсці ў медыябанкДачніца ў электрычцы, архіўнае фота
Дачніца ў электрычцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня беларускія пенсіянеры ездзяць у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа за палову кошта квітка.

МІНСК, 22 чэр - Sputnik. Дзеянне сезоннай 50% зніжкі для пенсіянераў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній падаўжаецца ў Беларусі на месяц - да 31 кастрычніка.

Пенсіянеры ў парку - Sputnik Беларусь
Лукашэнка анансаваў пенсійную рэформу пасля выбараў

У нядзелю беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымаў удзел у адкрыцці рэгулярнага руху электрычак па маршруце Светлагорск - Жлобін - Мінск.

Падчас паездкі кіраўніку дзяржавы расказалі, што пенсіянеры просяць падоўжыць да 31 кастрычнiка перыяд дзеяння 50-працэнтнай скідкі на праезд у цягніках рэгіянальных ліній. Нарматыўнае рашэнне прайшло эканамічнае абгрунтаванне і гатова да подпісу.

"Значыць, сёння і прынялі рашэнне, добра", - падтрымаў ініцыятыву Лукашэнка.

У Беларусі кожны год на час сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня пенсіянеры маюць права на зніжку ў 50% на квіткі ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа.

Стужка навiн
0