ЕС рыхтуецца адкрыць знешнія межы: жыхароў ЗША і Расіі пакуль не пусцяць

© REUTERS / Yves HermanСцягі Еўрасаюза
Сцягі Еўрасаюза - Sputnik Беларусь
Канчатковы спіс прадставяць у якасці рэкамендацый у бліжэйшы час, а пасля будуць актуалізаваць кожныя два тыдні з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце.

МІНСК, 24 чэр - Sputnik. Еўрасаюз пасля адкрыцця знешніх межаў можа часова не прымаць жыхароў шэрагу краін, у ліку якіх Расія і ЗША. Пра гэта паведамляе выданне New York Times.

Дарожны знак, які пазначае тэрыторыю Украінскай дзяржавы - Sputnik Беларусь
Украіна адкрывае межы для замежнікаў, але з агаворкамі

Еўракамісія чакае ад усіх дзяржаў-членаў саюза адкрыцця унутраных межаў да 1 ліпеня. Дакладнае рашэнне аб адкрыцці знешніх межаў ЕС да гэтага часу не прынята, працягваецца актыўнае абмеркаванне.

Як паведамляе выданне, прадстаўнікі Еўрасаюза ў цяперашні час працуюць над спісам краін, жыхароў якіх пусцяць у ЕС пасля адмены ўведзеных раней каранцінных абмежаванняў. Рашэнне будзе прымацца з улікам таго, як замежныя дзяржавы спраўляюцца з каронавіруснай інфекцыяй.

Так, аднясенне краіны да спісу залежыць ад дадзеных пра выпадкі заражэння COVID-19 за апошнія два тыдні ў разліку на 100 тысяч чалавек: па апошніх падліках, у ЕС зафіксавана 16 выпадкаў заражэння на 100 тысяч чалавек.

У распараджэнні New York Times апынуліся чарнавыя варыянты спісаў: у адным з іх змяшчаюцца толькі краіны з паказчыкам ніжэй за еўрапейскі; "другая версія" ўключае больш дзяржаў, з дапушчэннем да 20 выпадкаў.

Адзначаецца, што грамадзянам ЗША не маюць намеру дазваляць ўезд у бліжэйшы час (паказчык там - 107 заражаных на 100 тысяч чалавек). Выданне таксама прыводзіць статыстыку па іншых краінах, падарожнікаў з якіх могуць спачатку не пускаць у Еўрасаюз: у Расіі згаданая лічба дасягае 80 выпадкаў, у Бразіліі - 190.

Паведамляецца таксама, што канчатковы спіс будзе прадстаўлены ў якасці рэкамендацый у бліжэйшы час, спіс будзе абнаўляцца кожныя два тыдні з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі