Народны паэт і заслужаны навуковец: сёння нарадзіўся Пятрусь Броўка

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў фотабанкПятрусь Броўка
Пятрусь Броўка - Sputnik Беларусь
Народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 года. Чытайце шмат цікавостак у даведцы Sputnik.
Без творчасці Пятруся Броўкі складана ўявіць сабе як беларускую паэзію, так і гісторыю беларускай культуры ХХ стагоддзя. У савецкія часы ён быў шырокапрызнаным паэтам — яму былі прысвоены званні народнага паэта Беларусі і заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР. Яго творчасць прасякнута у роўнай ступені як ідэалогіяй, так і лірыкай.

Творчасць маладога Броўкі

Свой першы верш "Ой, не шапчы, мая бярозка" Броўка напісаў у 1926 годзе, з чаго і пачаўся яго літаратурны шлях. Ключавым момантам у яго творчай біяграфіі стаў прыезд у Мінск і паступленне ў БДУ на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта. У сталіцы Броўка становіцца актыўным удзельнікам літаратурнага жыцця, уваходзіць у склад "Маладняка".
Цырымонія ўручэння Ленінскай прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 1962-га ў Крамлі
Творчасць маладога паэта прасякнута ідэалогіяй, лозунгамі і заклікамі. Часам іх нават занадта шмат. На пачатку 30-х выходзяць кнігі паэзіі "Гады, як шторм", "Прамова фактамі", "Цэхавыя будні", у якіх зашмат заклікаў, бадзёрай аптымістычнай рыторыкі, абстрактнай планетарна-касмічнай вобразнасці.
Малады аўтар поэцізіраваў "цэхавыя будні", канстатаваў факты і падзеі, славіў будаўніцтва сацыялізму і нават заклікаў "машыну любіць як сябе".
Як адзначылі крытыкі — сучаснікі Броўкі, "бяда маладога паэта заключалася ў тым, што на яго занадта моцна паўплывала афіцыйная ідэалогія, і ён паспяшаўся адгукнуцца на павярхоўна зразумелыя патрэбы дня і заклікі партыі, выказваўся дэкларатыўна, думаў схемамі і лозунгамі".
Словам, малады Броўка далучыўся да тых паэтаў, для якіх рыфма была, па Маякоўскаму, "лозунгом, кнутом и плетью".

Эпічнасць у творах ваеннага часу

Паэзія Броўкі ваеннага часу прыкметна мяняецца — становіцца больш цвёрдай, акрэсленай, мужнай. Так, традыцыйным нацыянальна-фальклорным матывам пасеву ў творы "Будзем сеяць, беларусы!" (1942) паэт кажа аб непераможнасці беларускага народа, веры ў вечнае красаванне жыцця на роднай зямлі.
У ваенны час Пятрусь Броўка стварыў некалькі эпічных твораў, сярод якіх лепшай лічыцца паэма "Беларусь" (1943). Самыя яркія мясціны твора напісаны з эмацыянальнай пранікнёнасцю, гераічным і патрыятычным пафасам. Адметным з'яўляецца ў творы зварот да тых падзей гістарычнага мінулага, калі вырашаўся лёс нашага народа, яго свабоды і будучыні.
З лірычнай пранікнёнасцю ў свет асабістых чалавечых перажыванняў напісаны вершы "Рана", "Спатканне", у якіх з усёй уласцівай Броўке выразнасцю распавядаецца пра тое, што значылі для салдата-франтавіка радзіма, яе краявіды, вобразы блізкіх і родных людзей.

Вобразнасць і лірычнасць у сталы перыяд

Асабліва ярка паэтычны талент Петруся Броўкі разгарнуўся ў 60-70-я гады, якія сталі надзвычай важным і плённым этапам яго творчасці. Гэты час аказаўся ўраджайным на кнігі паэзіі — выйшлі ў свет зборнікі "Пахне чабор" (1959), "Далёка ад дому" (1960), "Сярод чырвоных рабін" (1969), "Калі ласка" (1972) і інш. Прыкметна пашырыліся вобласці творчага выяўлення паэта, узмацніўся гуманістычны пафас яго паэзіі. У 60-я гг. паэтаў голас пацішэў, зрабіўся задушэўна-цёплым, мяккім, сапраўды прывабным.
Старшыня Саюза пісьменнікаў БССР Пятрусь Броўка
Хоць паэт працягваў сплочваць даніну грамадска-палітычным тэмам, тым не менш верх y яго творчасці ўзяў лірызм ці, інакш кажучы, тэма душы, тэма лірычных настрояў і перажыванняў. Прыкладам самай высокай паэзіі ў творчасці Петруся Броўкі могуць служыць вершы "Пахне чабор…", "Як ліст дубовы…", "Ты, мая пчолка", "Калі надыдзе час спачыну…" і многія іншыя, y якіх ён паказвае сябе як выдатны майстар лірычнага слова.
У сваіх паэтычных пейзажах Пятрусь Броўка вельмі вобразна і маляўніча раскрывае непаўторны воблік роднай зямлі. Мастак вядзе даверную, пачуццёвую гутарку з лесам, дрэвам, пчалой, ён натхнёна і адухоўлена паэтызуе неба і раку, спевы птушак, поры года (вершы "Мая Ушачка", "Зімовыя малюнкі", "Восенню", "Раніцу люблю…", "Вясновы дождж", "Ты, мая пчолка", "Здаецца, дуб ca мной гаворыць…").
Пятруся Броўкі не стала 24 сакавіка 1980 года ў Мінску.
Чытайце таксама:
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі