У МЗС спрагназавалі будучыню адносінаў Беларусі і ЕС пасля выбараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцяжкі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза
Сцяжкі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік ведамства ўпэўнены, што праз "дзеянні на вуліцах" немагчыма змяніць сітуацыю ў краіне.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей зрабіў прагноз наконт таго, як могуць развівацца адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам і іншымі краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Сваё меркаванне ён агучыў перад журналістамі ў пятніцу.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Макей пацвердзіў намер Беларусі запрасіць назіральнікаў на выбары

Кіраўнік МЗС краіны выказаў упэўненасць у тым, што праз "дзеянні на вуліцах" немагчыма змяніць сітуацыю ў краіне.
"Я перакананы, і наўрад ці вы зможаце аспрэчыць, што за апошнія 4-5 гадоў пасля таго, як пачалі аднаўляцца адносіны з ЕС, іншымі заходнімі краінамі, мы дасягнулі большага, чым за папярэднія 16 гадоў санкцый. І зараз, калі мы рэальна пачалі працаваць над дыверсіфікацыяй знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці, развіццё падзей па непажаданага сцэнары паставіла б кропку на гэтай сферы. Гэта нікому не трэба, нявыгадна", - сказаў Уладзімір Макей, яго цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, МЗС вядзе "вельмі цесны, шчыльны дыялог з Еўрапейскім саюзам". Ён адзначыў, што там "выказваюць свае апасенні" з нагоды апошніх падзей, звязаных з правядзеннем выбарчай кампаніі ў нашай краіне.
"Мы (выказваем) свой афіцыйны погляд на развіццё падзей. Я іх прашу толькі аб адным: каб аналізуючы сітуацыю ў Беларусі, яны рабілі высновы на падставе аб'ектыўнага аналізу і пасля гэтага ўносілі прапановы ў свае сталіцы", - падкрэсліў міністр.

Аднаўленне - не даўжэй, чым у 2010-м

Макей выказаўся таксама пра спробы праводзіць паралелі паміж тым, што адбываецца цяпер і падзеямі 2010 года.

"Запэўніваю вас, што рэжым моцны, спакойны і мы ўпэўненыя, што сітуацыя будзе пад кантролем. Я разумею, што пасля гэтага будзе шквал крытыкі асабіста ў мой адрас, і я буду ў чарговы раз уключаны ў спіс "ворагаў прагрэсіўнага чалавецтва", але тым не менш. Калі адбудуцца непажаданыя падзеі, якія адкінуць нас у 2010 год, то трэцяй адлігі не будзе. Аднаўленне нармальных адносін з іншымі краінамі зойме нашмат больш часу, чым пасля 2010 года", - упэўнены ён.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў таксама, што Беларусь зацікаўлена ў захаванні канструктыўных адносін з іншымі дзяржавамі, і ў гэтым "павінна быць зацікаўленая і грамадства".

"Гэта дазволіць нам і пасля выбараў нашмат хутчэй рухацца ў розных сферах і галінах, ва ўдасканаленні заканадаўства, палітычнай сістэмы", - рэзюмаваў Макей.

Стужка навiн
0