Радыё

Кісялёў: мы хочам стварыць справядлівы вобраз Расіі ў свеце

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкГенеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў
Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ціск на расійскія СМІ ў краінах Еўрасаюза пракаментаваў у эфіры радыё Sputnik генеральны дырэктар Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Киселев: мы хотим создать справедливый образ России в мире

Нагадаем, раней літоўская камісія па радыё і тэлебачанні (LRTK) забараніла трансляцыю пяці тэлеканалаў RT ў краіне. Аналагічнае рашэнне на мінулым тыдні прынялі і ўлады Латвіі, аргументаваўшы гэта тым, што каналы RT, RT HD, RT Arabic, RT Spanish, RT Documentary HD, RT Documentary, RT TV належаць гендырэктару МІА "Россия сгодня", які знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза. Вось што з гэтай нагоды сказаў Дзмітрый Кісялёў у эфіры радыё Sputnik:

Сіманьян адрэагавала на забарону пяці тэлеканалаў RT у Літве - Sputnik Беларусь
Сіманьян адрэагавала на забарону пяці тэлеканалаў RT у Літве

"Калі размаўляюць два чалавекі адзін з адным, заўсёды адзін можа абвінаваціць іншага ў тым, што ён аказвае на яго ціск і спрабуе яго ў чымсьці пераканаць. Калі гэта інтэрпрэтаваць так. Але раней мы чулі, як выдатны абмен ідэямі. Я працую ў журналістыцы больш за 40 гадоў, і нам казалі "давайце абменьвацца ідэямі", "прыязджайце да нас вучыцца", "мы за свабодны абмен інфармацыяй", "чаму Савецкі Саюз супраць гэтага"... А зараз, калі апынулася, што вольны абмен інфармацыі не вельмі прыемны , таму што выкрывае нешта несумленнае, што там адбываецца ў адрас Расіі, ім гэта не падабаецца", - адзначыў Кісялёў.

Што тычыцца падставы для закрыцця каналаў, таму што гендырэктар МІА "Россия сгодня" нібыта аказвае на іх уплыў, то гэта як мінімум недакладная інфармацыя, адзначае суразмоўца радыё Sputnik. І па такой схеме можна тады яшчэ шмат чаго зачыніць або забараніць.

"Забараніце "Associated Press", скажыце, што я маю на іх уплыў, гэта будзе тое ж самае, забароніце France Press, BBC і гэтак далей. Гэта проста прыцягнута за вушы. RT - аўтаномная некамерцыйная арганізацыя, да якой я ніякага дачынення не маю", - рэзюмаваў гендырэктар МІА "Россия сгодня".

Улады балтыйскіх краін неаднаразова чынілі перашкоды працы расійскіх СМІ. У МЗС РФ заяўлялі аб відавочных прыкметах скаардынаванай лініі гэтых дзяржаў. Выпадкі прыгнёту СМІ ў краінах Балтыі, як адзначалі ў расейскім міністэрстве, "наглядна дэманструюць, чаго на практыцы стаяць дэмагагічныя заявы аб прыхільнасці Вільнюса, Рыгі і Таліна прынцыпам дэмакратыі і свабоды слова".

Поўны каментар генеральнага дырэктара МІА "Россия сгодня" Дзмітрыя Кісялёва слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik.

Стужка навiн
0