У Беларусі зарэгістравана 65623 выпадкі каронавіруса - Мінздароўя

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкМедык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі
Медык у клініка-дыягнастычнай лабараторыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да раніцы чацвярга ў рэспубліцы праведзена больш 1,62 мільёна тэстаў на наяўнасць каронавіруснай інфекцыі.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 65623, паведамілі сёння ў Міністэрстве аховы здароўя.

Распрацоўка вакцыны ад каронавіруса - Sputnik Беларусь
У фонд для забеспячэння доступу да вакцыны ад COVID аб'ядналіся 165 краін

Да раніцы чацвярга ў Беларусі праведзена больш за 1,162 мільёнаў тэстаў на COVID-19, выяўлена 65623 выпадкі каронавіруса. За суткі медыкі зарэгістравалі 180 новых інфіцыраваных COVID-19.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 56915 чалавек - за суткі гэта колькасць павялічылася на 536.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 485 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, згодна з новай статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі зарэгістравана пяць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0