Ціханоўская запланавала 1411 вулічных мерапрыемстваў, Канапацкая - ніводнага

© Sputnik / Виктор ТолочкоПікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Барысаве
Пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Барысаве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Найбольш актыўна сустрэчы з выбаршчыкамі праводзяць давераныя асобы дзеючага прэзідэнта, а два кандыдаты і зусім пакуль не падавалі заявак на падобныя мерапрыемствы.

МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі абнавіў дадзеныя па ліку пададзеных штабамі кандыдатаў у прэзідэнты заявак на вулічныя мерапрыемствы і сустрэчы з выбаршчыкамі.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня, агітацыя ў Століне - Sputnik Беларусь
Прыхільнікі Лукашэнкі правядуць больш за 880 пікетаў

Вулічныя агітацыйныя мерапрыемствы кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы праводзяць у паведамляльным парадку, а для сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях падаюць адпаведныя прашэнні.

Паводле апошніх звестак ЦВК, больш за ўсё вулічных мерапрыемстваў пакуль заяўлена камандай Святланы Ціханоўскай - 1411. Давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі запланавалі на дадзены момант 1124 вулічныя мерапрыемствы.

Каманда Андрэя Дзмітрыева на дадзены момант плануе 305 вулічных пікетаў, Сяргея Чарэчня - 139. Ганна Канапацкая не заявiла пакуль ні аб адным агітацыйным мерапрыемстве.

Па колькасці заяўленых сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях на сёння ў лідарах - давераныя асобы дзеючага прэзідэнта: запланавана 277 такіх мерапрыемстваў. Каманда Ціханоўскай пакуль запланавала дзевяць такіх сустрэч, Дзмітрыева - тры.

Штабы Чарэчня і Канапацкай сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях пакуль не планавалі.

Агітацыя працягнецца аж да выбараў прэзідэнта. Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.

Стужка навiн
0