Гандлёвыя надбаўкі вышэй за дапушчальныя на 40% - КДК пра кошты на Віцебшчыне

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкПакупнік у краме
Пакупнік у краме - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віцебскае аддзяленне Камітэта дзяржкантролю звярнулася па дапамогу да жыхароў вобласці, просяць падзяліцца інфармацыяй аб фактах, дзе відавочна праглядаецца завышэнне коштаў.

МІНСК, 3 жні - Sputnik. У 30 крамах Віцебскай вобласці праверкі дзяржкантролю, праведзеныя на працягу першага паўгоддзя, выкрылі парушэнне заканадаўства аб цэнах. У прыватнасці, гранічныя гандлёвыя надбаўкі былі перавышаныя ад 5% да 41%. Цэны былі незаконна завышаныя ў крамах у Докшыцкім, Шумілінскім, Гарадоцкім, Лёзненскім, Ушацкім раёнах, а таксама ў самім Віцебску, паведамілі ў прэс-службе КДК.

Праца аптэкі - Sputnik Беларусь
МАРГ падоўжыў рэгуляванне коштаў на маскі і дэзсродкі да 4 кастрычніка

Каб аператыўна рэагаваць на такія незаконныя дзеянні гандлю, кантралёры прапанавалі грамадзянам дапамагчы з інфармацыяй і паведамляць пра факты завышэння цэн на сацыяльна значныя і іншыя тавары, а таксама паслугі.

"Для аператыўнага спынення парушэнняў заканадаўства аб цэнаўтварэнні з 3 па 28 жніўня 2020 года будзе арганізавана "гарачая лінія", на якую грамадзяне змогуць паведаміць пра факты павышэння коштаў", - распавялі ў КДК.

Званкі будуць прымаць на працягу працоўнага дня з 10:00 да 17:00 гадзін з перапынкам на абед з 13:00 да 14:00 у Камітэце дзяржкантролю па Віцебскай вобласці, а таксама ў рэгіянальных падраздзяленнях у Оршы і Полацку.
У КДК таксама нагадалі, што за парушэнне ўстаноўленых заканадаўствам гранічных цэн і гандлёвых надбавак аб'екту гандлю пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу.

Нагадаем, што ў сярэдзіне ліпеня міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі прадоўжыў дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары ў рэспубліцы яшчэ на тры месяцы. Адзначалася, што гэтая мера накіравана на папярэджанне завышэння коштаў на прадукты харчавання, каб насельніцтва было забяспечана жыццёва важнымі прадуктамі. Пры гэтым з улікам таго, што попыт на шэраг тавараў стабілізаваўся, з сферы цэнавага рэгулявання былі выключаныя кава, мясныя і рыбныя кансервы, цвёрдае мыла, туалетная папера і шэраг іншых.

Стужка навiн
0