Відэа

Карагін: без бізнесу нічога ў Беларусі адбыцца не можа

Падпісацца
Больш за 90 працэнтаў працоўных месцаў у апошнія тры гады стварае прыватны сектар, цяпер неабходна, каб беларускі бізнес быў канкурэнтаздольны, лічыць старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Як адзначыў ён у інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь, Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва абвясціла конкурс, каб "высвяціць" новыя праекты. Гэта дазволіць адабраць лепшых з лепшых з усёй краіны і наўпрост прадставіць інвестарам.

"Звярнуўся да нас в'етнамскі прадпрымальнік буйны, у яго там частка порта ёсць. Кажа, дапамажыце зрабіць парк высокіх тэхналогій ва В'етнаме. У нас ёсць тэхнапаркі, прыязджайце камандай, мы гатовыя. Яшчэ робім камітэт па лічбавай трансфармацыі эканомікі: блокчэйн, крыптавалюта", - распавёў Карагін.

Таксама, па словах суразмоўцы Sputnik, у Беларусі зараз добра развітая сфера IT, распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту. Але вельмі важна, каб работнікі не з'язджалі з краіны, заставаліся дома і працавалі на карысць беларускай эканомікі.

"Мы пра гэта пішам у сваім маніфесце, што прадпрыемствы адсталі ад IT-сектара. Айцішнікі маюць нейкія прадукты, але укараніць не могуць. А ў Расіі іншая праблема: некаторыя прадукты не дазваляюць укараняць. Тут трэба будзе яшчэ шмат весці перамоваў. Але мы разумеем, што без бізнесу гэта будзе толькі тэорыя. Наша канфедэрацыя гатовая над усім гэтым працаваць", - запэўніў Карагін.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам старшыні Вышэйшага каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна глядзіце ў відэазапісы Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0