Відэа

Акцыі пратэсту і мітынгі за Лукашэнку. Чым запомніўся чацвер - відэа

Падпісацца
Пасля выбараў прэзідэнта ў Беларусі не спыняюцца акцыі пратэсту, забастоўкі і мітынгі. Глядзіце на відэа вынікі дванаццатага дня.

Напярэдадні ўранку актывісты і прадстаўнікі страйкаму Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ), праз дарогу ад адной з прахадных прадпрыемства, заклікалі супрацоўнікаў далучыцца да забастоўкі. Удзельнікі акцыі раздавалі рабочым ўлёткі з інфармацыяй пра забастоўку і трымалі ў руках агітацыйныя плакаты.

Днём жыхаркі Мінска вышлі на мірны мітынг, каб выказаць нязгоду з вынікамі выбараў прэзідэнта рэспублікі. Дзяўчыны з кветкамі і плакатамі ў руках выстраіліся ўздоўж праезнай часткі на Плошчы Перамогі, а аўтамабілі, што праязджалі міма, гудкамі падтрымлівалі мітынгоўцаў.

Па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі і ў падтрымку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Вялікая колькасць яго прыхільнікаў сабраліся ўчора ў Віцебску. Падтрымаць кіраўніка дзяржавы на акцыю "Беларусь - гэта мы" прыйшлі больш за шэсць тысяч чалавек. У Летнім амфітэатры са сцэны выступілі жыхары вобласці, скончылася ўсё канцэртам.

У сталіцы, на плошчы Незалежнасці, прайшоў традыцыйны мітынг апазіцыі.

Стужка навiн
0