Лукашэнка расказаў, якімі павінны быць заробак і пенсія ў краіне

© Sputnik / Виктор ДрачевПенсіянеры ў Мінску, архіўнае фота
Пенсіянеры ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пенсія - гэта святое, яе ўзровень павінен раўняцца 40% ад сярэдняга заробку па краіне "чаго б гэта нам ні каштавала".

МІНСК, 25 жні - Sputnik. Заробак бюджэтнікаў павінен раўняцца 80% ад сярэдняга заробку па краіне, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў аўторак.

Грошы ў кашальку - Sputnik Беларусь
Лукашэнка пра заробкі, занятасць і кошты: поспехаў у працы пакуль не ўбачыў

Кіраўнік дзяржавы прымае сёння з дакладам першага намесніка прэм'ер-міністра Мікалая Снапкова і міністра фінансаў Юрыя Селіверстава. На сустрэчы абмяркоўваецца выкананне дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў.

Лукашэнка папрасіў чыноўнікаў расказаць пра ўплыў бюджэту на фарміраванне заробку.

"Мы дамовілася, што ў бюджэтнікаў н павінен быць 80% ад сярэдняга заробку па краіне. Натуральна, бюджэт істотна ўплывае і на пенсіі нашых людзей", - цытуе прэзідэнта БелТА.

Памер пенсій павінен складаць 40% ад сярэдняга заробку, чаго б гэта ні каштавала, падкрэсліў Лукашэнка.

"Ветэраны апынуліся нашымі самымі ўстойлівымі і надзейнымі людзьмі, фактычна апорай нашай дзяржаўнасці ў гэты няпросты перыяд. Ні ў якім разе іх нельга пакрыўдзіць. Калі мы іх пакрыўдзім - значыць, мы проста не ўлада і не дзяржава", - растлумачыў сваю пазіцыю Лукашэнка.

Знешні доўг

Падчас размовы ў Лукашэнкі гаварылі і аб выкананні абавязацельстваў дзяржавы па выплаце знешняга доўгу. Прэзідэнт пацікавіўся, ці ёсць у краіны магчымасць выканаць гэтыя абавязацельствы, не звяртаючыся да рэфінансавання.

Вынік заўсёды адзін: Мяжэвіч аб наступствах беларускіх забастовак - Sputnik Беларусь
Радыё
"Вынік заўсёды адзін": Мяжэвіч аб наступствах беларускіх забастовак

"Вядома, час няпросты. Мы вельмі вялікія грошы кінулі на лячэнне людзей ад каронавіруса, плюс яшчэ напнулі эканамічную абстаноўку гэтыя хаджэнні па вуліцах, так званыя акцыі, мітынгі - ніхто ж грошы з іх не лічыць. Але мы ўжо бачым страт на 500 мільёнаў, а колькі будзе ўскосных страт - пытанне", - сказаў ён.

Лукашэнка таксама пацікавіўся паступленнямі даходаў у бюджэт і прагнозам па пытанні дэфіцыту бюджэту.

Раней міністр фінансаў Юрый Селіверстаў казаў журналістам, што бюджэт Беларусі ў гэтым годзе можа недаатрымаць каля 4 мільярдаў рублёў з-за сітуацыі з нафтай і запаволення эканамічнага росту на фоне пандэміі.

Планавы дэфіцыт бюджэту быў павялічаны з першапачатковых 900 млн да 2,1 мільярдаў рублёў. Па выніках гэтага года ён можа скласці да 5 мільярдаў.
Міністэрства фінансаў раней паведамляла аб істотным павелічэнні дэфіцыту бюджэту. Па выніках паўгоддзя выдаткі рэспубліканскага бюджэту перавысілі даходы амаль на 1,8 мільярда рублёў. Прычым на той момант дэфіцыт бюджэту істотна вырас за месяц. У канцы ліпеня Мінфін паведамляў, што па выніках пяці месяцаў дэфіцыт склаўся на ўзроўні 69,1 мільёна рублёў.

Стужка навiн
0