Які сёння дзень: 4 верасня 2020 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 4 верасня 2020 года
Які сёння дзень: 4 верасня 2020 года - Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 118 дзён.
У гэты дзень ў 1991 годзе Савет міністраў БССР пастанавіў увекавечваць памяць Францыска Скарыны за мяжой. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 верасня

  • У 1390 годзе крыжаносцы разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.
  • У 1580 годзе падчас Інфлянцкай вайны войска Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасля 2-тыднёвай аблогі ўзяло горад Вялікія Лукі.
  • У 1776 годзе была створана Полацкая губерня.
  • У 1991 годзе была прынята пастанова Савета міністраў БССР "Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой".

Хто нарадзіўся 4 верасня

  • 1714 год: Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст.
  • 1884 год: Хведар Імшэнік, беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.
  • 1891 год: Антон Баліцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч, публіцыст.
  • 1906 год: Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменнік.
  • 1936 год: Сакрат Яновіч, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аўтамабільны канструктар Генры Форд II і амерыканская спявачка Беёнсэ.

4 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Агафоніка, Феафрэпія, Зоціка і іншых.
У гэты дзень, як і ў мінулы, вартавалі гумно ад школы лесавікоў. Калі гаспадар не ўпільнаваў, гаспадыня ішла і збірала салому, вымятала з гумна сор. 
У лес на Агафона-Гумненніка не хадзілі, каб не злаваць лесуноў яшчэ болей.
Сачылі за надвор'ем: калі дзень быў сонечны, а ў паветры нізенька лётала павуцінне, восень будзе цёплай.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі