Нацбанк падоўжыў прыпыненне аперацый па падтрымцы ліквіднасці банкаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак Нацыянальнага банка Беларусі
Будынак Нацыянальнага банка Беларусі - Sputnik Беларусь
Рэгулятар прыпыніў аперацыі па падтрымцы ліквіднасці банкаў напрыканцы жніўня, аднавіць іх ён павінен быў з 15 верасня, аднак тэрмін ссунуўся практычна на месяц.

МІНСК, 14 вер - Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі падоўжыў прыпыненне аперацыі па падтрымцы ліквіднасці банкаў, пра гэта паведамілі ў панядзелак у прэс-службе рэгулятара.

Раманчук: Нацбанк тушыць пажар рэзервамі, назапашанымі ў апошнія гады - Sputnik Беларусь
Відэа
Раманчук: Нацбанк "тушыць пажар" рэзервамі, назапашанымі ў апошнія гады

"Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь падаўжае па 13 кастрычніка 2020 года ўключна тэрмін прыпынення пастаянна даступных аперацый па падтрымцы і канфіскацыі ліквіднасці. Рэгуляванне ліквіднасці банкаўскай сістэмы ў названы перыяд будзе ажыццяўляцца ў асноўным шляхам правядзення аўкцыённых аперацый", - распавялі там.

Нагадаем, Нацбанк прыпыніў аперацыі па падтрымцы ліквіднасці банкаў напрыканцы жніўня, аднавіць іх ён павінен быў з 15 верасня. Рашэнне падоўжыць гэты тэрмін накіравана на замацаванне тэндэнцый па стабілізацыі сітуацыі на фінансавым рынку.

"У цяперашні час дэфіцыт бягучай рублёвай ліквіднасці банкаўскай сістэмы скараціўся ў параўнанні з узроўнем канца жніўня - пачатку верасня. Гэтаму спрыялі меры па падтрыманні збалансаванай дынамікі актываў і пасіваў у нацыянальнай валюце, а таксама шэраг іншых фактараў, уключаючы куплю Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку", - растлумачылі ў Нацбанку.

Нагадаем, пасля зацяжнога падзення беларускі рубель пачаў паркысе ўмацоўваць свае пазіцыі на мінулым тыдні.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі