Лукашэнка: наступныя прэзідэнцкія выбары - па Канстытуцыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоГаласаванне на выбарчым участку ў Мінску на выбарах прэзідэнта Беларусі
Галасаванне на выбарчым участку ў Мінску на выбарах прэзідэнта Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах кіраўніка дзяржавы, сёння прыйшоў час надаць новы імпульс грамадска-палітычнаму жыццю ў Беларусі.

МІНСК, 16 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры прыняцці новай Канстытуцыі важна сфарміраваць адзінае бачанне, якой краіна павінна быць у перспектыве.

Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка падзякаваў Пуціну за падтрымку пасля выбараў

Пра гэта Лукашэнка заявіў у сераду на сустрэчы з палітычным актывам краіны.

"Надышоў сёння час надаць новы імпульс грамадска-палітычнаму жыццю. Важна сфармаваць адзінае бачанне таго, якой ў перспектыве павінна быць наша краіна, яе дзяржаўны лад. Гэта Канстытуцыя", - прыводзіць словы прэзідэнта дзяржагенства БелТА.

"Мы выбары правялі, вынік атрымалі. На гэтым кропка. Напэўна, хопіць бударажыць грамадства. Наступныя прэзідэнцкія выбары - па Канстытуцыі. Як вызначымся, так і будзе", - адзначыў прэзідэнт.

У Беларусі ў гэтым годзе актыўна абмяркоўваецца тэма новай Канстытуцыі, у тым ліку на самым высокім узроўні - на сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая прайшла 14 верасня.

"Прэзідэнт Пуцін падтрымаў ініцыятыву прэзідэнта Беларусі Лукашэнки па правядзенні канстытуцыйнай рэформы. У сваю чаргу прэзідэнт Лукашэнка пацвердзіў свой намер ісці па шляху змяненняў у Канстытуцыю, паведаміў пра намер арганізаваць адпаведную рабочую структуру і запусціць поўнафарматны працэс канстытуцыйных зменаў", - сказаў па выніках перамоў двух прэзідэнтаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Сустрэча з актывам праходзіла ў сераду ў Палацы Незалежнасці. Яго ўдзельнікамі сталі вышэйшыя службовыя асобы, сенатары, дэпутаты, кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовай улады з кожнай вобласці, работнікі Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі - усяго амаль 300 чалавек. Лукашэнка запрасіў іх на сустрэчу, каб азнаёміць з аператыўнай аналітычнай інфармацыяй.

Стужка навiн
0