Кіраўнік Ленвобласці: мяняць беларускую тэхніку на іншую немэтазгодна

© Photo : Минский автозаводНовы гарадскі аўтобус МАЗ
Новы гарадскі аўтобус МАЗ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі рэгіён датуе для сваіх сельгасвытворцаў куплю беларускай тэхнікі на 35%, пры гэтым памер выплат роўны датацыі на куплю тэхнікі расійскай вытворчасці.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Узаемны тавараабарот паміж Беларуссю і Ленінградскай вобласцю ў гэтым годзе расце, заявіў губернатар расійскага рэгіёну Аляксандр Драздзенка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт Sputnik.

Вугальны тэрмінал у марскім порце Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці - Sputnik Беларусь
Лукашэнка прапанаваў пабудаваць ва Усць-Лузе беларускі тэрмінал

Паводле яго слоў, ён прыбыў у беларускую сталіцу напярэдадні Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які дае надзею на развіццё маштабнага супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове.

"Тавараабарот у нас расце і гэта вельмі важна. Прычым ён расце ўзаемна на сустрэчных патоках. На 1 жніўня мы ўжо купілі сельгастэхнікі ў Беларусі больш, чым за ўвесь мінулы год", - адзначыў губернатар.

Драздзенка растлумачыў гэты поспех тым, што ўлады рэгіёну датуюць з бюджэту сваім сельгасвытворцам набыццё беларускай тэхнікі.

"Мы датуем 35% - гэта вельмі добрая датацыя, і яна роўная датацыі на куплю расійскай тэхнікі. Больш ні для якіх краін мы такую форму не ўжываем. І вы разумееце, чаму. У нас шмат беларускай тэхнікі, у нас добрае спалучэнне цаны і якасці . І ў нас добрая сэрвісная база. Таму сёння мы разумеем, што мяняць яе на іншыя ўзоры тэхнікі немэтазгодна", - канстатаваў Драздзенка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што рэгіён зараз займаецца закупкай лесанарыхтоўчай тэхнікі: "Апошнім часам вельмі добрая тэхніка вырабляецца ў вас. Мы пачалі набываць цяжкую дарожную тэхніку".

Пасля чаго дадаў, што ў 2021 годзе ў бюджэце Ленінградскай вобласці прадугледжана закупка больш за 100 адзінак беларускай тэхнікі. Яшчэ адзін важны напрамак - аўтобусны транспарт. Драздзенка дадаў, што рэгіён супрацоўнічае з кампаніяй, якая плануе закупіць да 1,5 тысячы аўтобусаў.

"Першую сотню аўтобусаў будзем закупляць ўжо ў першым квартале наступнага года. Тут мы таксама накіраваныя на добрае доўгае супрацоўніцтва", - удакладніў губернатар.

Чытайце таксама:

  • Лукашэнка гатовы асабіста прыехаць у Прымор'е на будоўлю касмадрома "Усходні"
  • Украіна прапанавала перанесці форум рэгіёнаў з Беларуссю на год
Стужка навiн
0