Дзяржрэгуляванне коштаў на грэчку працягнулі ў Беларусі да канца года

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкКупля грэчкі ў адной з прадуктовых крам
Купля грэчкі ў адной з прадуктовых крам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Яшчэ ў красавіку бягучага года МАРГ падоўжыў дзяржрэгуляванне коштаў на гэты сацыяльна значны тавар да канца верасня, зараз вырашана захаваць меры да пачатку 2021 года.

Грэцкія крупы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Расія за 1,5 месяца экспартавала ў Беларусь амаль 4 тысячы тон грэчкі
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Дзяржрэгуляванне коштаў на грэчку працягнулі ў Беларусі да канца бягучага года, адпаведная пастанова міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю №64 ад 30 верасня афіцыйна апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, дзяржрэгуляванне коштаў на грэчку працягнулі да 31 снежня 2020 года. У ім гаворыцца, што лімітавая максімальная аптовая надбаўка да адпускнога кошту вытворцы або імпарцёра усталёўваецца ў памеры 10%, а лімітавая максімальная гандлёвая надбаўка да таго ж кошту з улікам аптовага - у памеры 25%.

Пастанова МАРГ уступіла ў сілу з моманту афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка.

у лістападзе мінулага года беларускія ўлады прынялі рашэнне аб увядзенні часовага рэгулявання коштаў на дадзены сацыяльна значны тавар, каб не дапусціць яго неабгрунтаванага падаражэння. Дзяржрэгуляванне было ўведзена да 28 студзеня затым яго працягнулі да 28 красавіка. У красавіку МАРГ пралангаваў гэтую меру да 30 верасня бягучага год

Стужка навiн
0