Які сёння дзень: 11 кастрычніка 2020 года

© Sputnik Альфред МикусЯкі сёння дзень: 11 кастрычніка 2020 года
Які сёння дзень: 11 кастрычніка 2020 года - Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 81 дзень.
У гэты дзень у 1918 годзе Рада БНР зацвердзила часовую Канстытуцыю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 кастрычніка

  • У 1918 годзе Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю.
  • У 1919 годзе ў Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
  • У 1931 годзе ў СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.

Хто нарадзіўся 11 кастрычніка

  • 1909 год: Зінаіда Бандарына, беларуская празаік, паэтэса, перакладчык.
  • 1913 год: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Марыяк і амерыканская актрыса Эмілі Дэшанель.

11 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Харытона Спавядальніка.
У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, таму што менавіта сёння д'ябла выгналі з нябёсаў і ён упаў на зямлю. Некаторыя ў вогуле не выходзілі з хаты, каб не наклікаць на сябе бяду або сурокі.
У хатах, тым не менш, ладзілі вячоркі. На іх дзяўчыны збіраліся разам, працавалі, расказвалі гісторыі і спявалі. Далучаліся і хлопцы, таму што гэта была выдатная нагода пазнаёміцца і прыглядзецца да дзяўчат.
Назіралі ў гэты дзень за прыродай. Лічылася, што калі лісце ападае адваротным бокам уверх, у наступным годзе будзе добры ўраджай. Калі на дрэвах у другі раз за год з'явіліся кветкі, яшчэ будуць трымацца цёплыя дні.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі