Які сёння дзень: 14 кастрычніка 2020 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 14 кастрычніка 2020 года
Які сёння дзень: 14 кастрычніка 2020 года - Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 78 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 кастрычніка

  • У 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
  • У 1964 годзе Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.
  • У 1999 годзе быў створаны беларускі заказнік Выдрыца.

Хто нарадзіўся 14 кастрычніка

  • 1899 год: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў "Маладняк" і "Узвышша".
  • 1903 год: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
  • 1929 год: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык.
  • 1939 год: Ральф Лорэн, легенда моды, які паходзіць з беларускіх яўрэяў.
  • 1946 год: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык.
  • 1981 год: Руслан Аляхно, беларускі спявак.
Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік іспанскай інквізіцыі Томас Тарквемада і савецкі палкаводзец Андрэй Яроменка.

14 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква святкуе Пакрава Прасвятой Багародзіцы – адно з найбольш шанаваных у народзе святаў. Яно было ўстаноўлена ў гонар падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопале ў 910 годзе.
У той час горад быў у аблозе, і яго жыхары малілі бога аб дапамозе. Падчас службы блажэнны Андрэй і яго вучань сталі сведкамі з'яўлення Божай Маці, якая падняла сваё галаўное пакрывала мафорый над людзьмі ў знак свайго заступніцтва.
Свята роднай ежы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Суп з крадзеных курэй і жаніх у сукенцы: як спраўлялі вяселле на Беларусі
Гэта свята таксама называюць Трэцяй Прачыстай. У народзе гавораць: "Прышлі Пакровы і запыталі: "Да зімы гатовы?". Пачыналася Вясельніца, якая доўжылася да 28 лістапада - піліпаўскага посту, падчас якога ўжо нельга было брацца шлюбам.  У гэты час казалі: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, птаху пяром, дзеўку чапцом".
Лічылася, што зямля "закрываецца" ад Пакрова і да вясны ніхто не зможа знайсці скарбаў да Юр'ева дня. Таксама лічылася, што на Пакроў трэба даць сена карове, нават калі яслі стаяць поўныя. У хатах тапілі печы і пеклі бліны.
Пра надвор'е казалі, што якое яно будзе ў дзень Пакрова, такое  пратрымаецца ўсю зіму.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі