Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Мінэнерга Беларусі назвала прэтэнзіі Літвы да БелАЭС галаслоўнымі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудаўніцтва БелАЭС
Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нядаўна афіцыйны Вільнюс перадаў беларускім уладам ноту пратэсту ў сувязі з планамі запуску першага энергаблока атамнай станцыі пад Астраўцом.

МІНСК, 29 кас - Sputnik. Нота пратэсту Літвы - гэта няўдалая спроба дыскрэдытаваць праект БелАЭС у вачах еўрапейскай супольнасці, пра гэта напісала ў сябе ў Facebook прэс-сакратар міністэрства энергетыкі Беларусі Вольга Казловіч.

Зразумелы рычаг ціску: эксперт аб прыярытэце БелАЭС для Еўрасаюза - Sputnik Беларусь
Радыё
Зразумелы рычаг ціску: эксперт аб "прыярытэце" БелАЭС для Еўрасаюза

Раней афіцыйны Вільнюс накіраваў Беларусі афіцыйную пазіцыю адносна пуску Беларускай атамнай электрастанцыі. У звароце рашуча асуджаецца рашэнне беларускіх уладаў пачаць ядзерную рэакцыю на небяспечнай, на думку Літвы, электрастанцыі. Афіцыйны Вільнюс таксама выказаўся супраць таго, што Мінск ігнаруе патрабаванні Еўропы па бяспецы.

"Літоўскі бок неаднаразова прадпрымаў крокі для таго, каб праект будаўніцтва БелАЭС не адбыўся. Пры гэтым у ход ідуць розныя інструменты ціску - ад гучных заяў высокіх чыноўнікаў і палітыкаў Літвы пра пагрозу БелАЭС для Еўропы да заклікаў байкатаваць яе будаўніцтва на міжнародных пляцоўках", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік Мінэнерга Беларусі.

Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што літоўскім бокам "не прыводзiцца ніводнага абгрунтаванага аргумента на пацвярджэнне небясьпечнасьці станцыі. Гучаць галаслоўныя заявы, галоўная мэта якіх - фарміраванне негатыўнага стаўлення да праекта БелАЭС".

Палітычны падтэкст

У профільным ведамстве настойваюць, што "беларускі бок неаднаразова накіроўваў інфармацыю аб ходзе будаўніцтва станцыі літоўскаму боку, запрашала на пляцоўку АЭС. Якіх-небудзь прапаноў пра наведванне Беларускай атамнай электрастанцыі літоўскімі спецыялістамі для таго, каб на месцы ацаніць яе бяспеку, да нас не паступала".

На думку Вольгі Казловіч, выбудаваць канструктыўны дыялог з літоўскім бокам не ўдалося ў сувязі з адсутнасцю зваротнай сувязі. Балтыйская рэспубліка зрабіла стаўку на неабгрунтаваныя прэтэнзіі, што толькі пацвярджае наяўнасць палітычнага падтэксту.

"Ні пра які паспешны запуск БелАЭС, як гэта сцвярджаецца ў заявах Літвы, не можа ісці і гаворкі. Перадпускавыя аперацыі вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам этапных праграм пад жорсткім кантролем Дзяржатамнагляду і іншых наглядных органаў", - падкрэсліла прэс-сакратар.

Добраахвотны кантроль

Беларуская АЭС - Sputnik Беларусь
Літва супраць пуску БелАЭС: Беларусі ўручылі ноту пратэста
Беларускі бок настойвае, што расійскі праект будаўніцтва атамнай станцыі пад Астраўцом адказвае ўсім патрабаванням, якія прад'яўляюцца да бяспекі, што неаднаразова пацвярджалася экспертамі міжнародных камісій, у тым ліку МАГАТЭ, ВАО АЭС.

"Якіх-небудзь недахопаў, якія маглі б стаць перашкодай для бяспечнага пуску першага энергаблока станцыі, не выяўлена. Беларусь таксама пабудавала узгодненую сістэму ўзаемадзеяння з Еўрапейскай камісіяй і Еўрапейскай групай рэгулятараў ядзернай бяспекі", - нагадалі ў прэс-службе Мінэнерга.

Беларусь узяла на сябе абавязацельствы добраахвотна выканаць стрэс-тэсты, якія лічацца яшчэ адным дадатковым інструментам, што забяспечваюць ядзерную бяспеку.

У цяперашні час ідзе рэалізацыі нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, які абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. Прадугледжаныя планам дадатковыя сістэмы і абсталяванне для забеспячэння бяспекі ўжо ўстаноўлены.

"Астатнія мерапрыемствы, а гэта ў асноўным даследчыя і экспертныя працы, будуць рэалізоўвацца паэтапна, у адпаведнасці з нацпланом", - рэзюмавала Вольга Казловіч.

Бяспека вышэйшага парадку

Нагадаем, раней у Мінэнерга паведамілі, што першы энергаблок БелАЭС гатовы на 98%. Праведзена загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара, выкананы гідравыпрабаванні. Зараз на апошняй стадыі знаходзіцца этап фізічнага пуску, калі рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. У лістападзе пачнецца энергетычны пуск першага блока, г.зн. вытворчасць першых кілават-гадзін з выдачай іх у энергасістэму краіны. Увод энергаблока ў эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года.

Беларуская АЭС - найбуйнейшы расейска-беларускі эканамічны праект, генпадрадчыкам яе будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавой расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.

Стужка навiн
0