Пуцін падпісаў указ аб мерах па падтрыманні міру ў Нагорным Карабаху

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкНагорны Карабах падчас абвастрэння канфлікту
Нагорны Карабах падчас абвастрэння канфлікту - Sputnik Беларусь
Згодна з дакументам, Расія разгорне міратворчы кантынгент у зоне канфлікту і накіруе туды амаль дзве тысячы вайскоўцаў.

МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ "Аб мерах па падтрыманні міру ў Нагорным Карабаху", дакумент афіцыйна апублікаваны на Афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.

Мінабароны паказала кадры разгрузкі расійскіх міратворцаў у Карабаху - Sputnik Беларусь
Відэа
Мінабароны паказала кадры разгрузкі расійскіх міратворцаў у Карабаху

У дакуменце гаворыцца пра тое, што Расія разгорне міратворчы кантынгент у зоне канфлікту ўздоўж лініі судакранання ў Нагорным Карабаху і ўздоўж Лачынскага калідора. Туды накіруюць 1960 расійскіх вайскоўцаў са стралковай зброяй, 90 бронетранспарцёраў, 380 аўтамабіляў і іншай тэхнікі.

Згодна з указам, міратворцаў адправяць у Нагорны Карабах на на пяць гадоў, гэты тэрмін будзе аўтаматычна падоўжаны на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калі за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага пяцігадовага перыяду Азербайджан і Арменія не заявяць аб намеры спыніць выкананне дасягнутых дамоўленасцяў.

"Міністэрству абароны РФ выконваць замену асабістага складу міратворчага кантынгенту не радзей за два разы на год, замену ваеннай тэхнікі - па меры выпрацоўкі рэсурсу і тэхнічнай неабходнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Гэты ўказ ўступіў у сілу з дня яго падпісання - з 10 лістапада.

Перамір'е

На гэтым тыдні Азербайджан, Арменія і Расія падпісалі заяву аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху з 10 лістапада.

Згодна з умовамі дакумента, армянскія і азербайджанскія сілы спыняюцца на занятых імі пазіцыях. Акрамя таго, Азербайджану будуць вернутыя Кельбаджарскі, Агдамскі, Лачынскі раёны і тэрыторыі ў Газахскім раёне.

Уздоўж лініі судакранання і калідора, які злучыць Карабах з Арменіяй, размесцяцца расійскія міратворцы, якія ўжо адправіліся ў рэгіён.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі