Які сёння дзень: 13 лістапада 2020 года

CC0 / Pixabay / Koleida / Які сёння дзень: 13 лістапада 2020 года
Які сёння дзень: 13 лістапада 2020 года - Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста васямнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 48 дзён.
У гэты дзень у 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 лістапада

  • У 1915 годзе ў Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
  • У 1918 годзе была апублікаваная пастанова УЦВК аб скасаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне.

Хто нарадзіўся 13 лістапада

  • Каля 1560 года: Саламон Рысінскі, вялікалітоўскі паэт, філолаг, фалькларыст.
  • 1806 год: Эмілія Плятэр, беларуская фалькларыстка.
  • 1884 год: Уладзімір Кудрэвіч, беларускі мастак.
  • 1897 год: Аркадзь Аркадзьеў, беларускі акцёр і рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся шатландскі пісьменнік і паэт Роберт Льюіс Стывенсан і амерыканская актрыса Вупі Голдберг.

13 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нікадзіма, які лічыўся заступнікам дамоў ад вогнішча.
Напярэдадні Кузьмінак, Дня каваля, які адзначаўся 14 лістапада, курэй пераводзілі ў зімовыя катухі або ўцяплялі куратнік. Слабую або старую птушку забівалі, і з яе гатавалі бульён і пеклі курнікі – пірагі з мясам.
Працягвалі таксама адзначаць свята паляўнічых і рыбакоў. Рыбакі свой першы ўлоў прадавалі, а грошы звычайна пакідалі ў храме. З гэтым днём былі звязаныя паляўнічыя прыкметы. Напрыклад, калі заяц перабёг дарогу – да няўдачы. Калі мядзведзь залёг у бярлогу на ўзвышшы, вясной будзе паводка.
Калі ў гэты дзень ішоў дождж, гэта значыла, што непагадзь будзе яшчэ доўга.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі