Масачны рэжым уведзены па ўсёй тэрыторыі Беларусі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкДзяўчына купляе медыцынскую маску ў аптэцы
Дзяўчына купляе медыцынскую маску ў аптэцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як мяркуюць беларускія медыкі, выхад на плато па каронавірусе ў рэспубліцы адбудзецца бліжэй да Новага года.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Масачны рэжым уведзены ў дзеянне на ўсёй тэрыторыі Беларусі, заявілі напярэдадні ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Здача плазмы пацыентамі, якія перахварэлі на COVID-19 - Sputnik Беларусь
У Беларусі распрацоўваюць прэпарат ад каронавіруса

Як мяркуюць беларускія медыкі, выхад на плато (то бок, калі будуць фіксавацца стабільныя лічбы па колькасці хворых - без росту) у рэспубліцы адбудзецца бліжэй да Новага года.

"Эпідэміялагічную сітуацыю па каронавіруснай інфекцыі мы ацэньваем як сур'ёзную, напружаную, але кантраляваную. Так адзначаецца рост (колькасці заражаных - Sputnik), ён прагназуемы", - заявіў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, галоўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

Ён таксама ўдакладніў, што ў цяперашні час у краіне праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, якія прадугледжаны ў абласных і рэспубліканскіх планах па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19.

Нагадаем, з увядзеннем масачных рэжыму грамадзяне павінны выкарыстоўваць СІА ў крамах і гандлёвых цэнтрах, кафэ і рэстаранах, аптэках, паліклініках і шпіталях, у школах, каледжах і ўніверсітэтах, адміністрацыйных будынках, на спартыўных аб'ектах, у грамадскім транспарце (у тым ліку ў таксі) , а таксама ў любых месцах, дзе няма магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Згодна з аператыўнымі звесткамі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі каронавіруснай інфекцыяй ў краіне заразіліся 1309 чалавек. Ад пачатку пандэміі памерла 1067 беларусаў з шэрагам хранічных захворванняў, за мінулыя 24 гадзіны - сем чалавек.

Стужка навiн
0