Які сёння дзень: 19 лістапада 2023 года

© SputnikЯкі сёння дзень: 19 лістапада 2023 года
Які сёння дзень: 19 лістапада 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 42 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны мужчынскі дзень, а ў Расіі і Беларусі – дзень ракетных войск і артылерыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 лістапада

У 1982 годзе каманда "Дынама" (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Малдовай.

Хто нарадзіўся 19 лістапада

1784 год: Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філосаф, святар, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
1908 год: Мікола Засім, беларускі паэт.
Таксама у гэты дзень нарадзіўся амерыканскі дызайнер адзення Кельвін Кляйн.

19 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Варлама Хутынскага, заснавацеля Спаса-Праабражэнскага Хутынскага манастыра, а таксама епіскапа Паўла Спавядальніка.
У народзе гэты дзень называлі Павел-ледастаў. Лічылася, што лёд, які з'явіўся на рэках у гэты час, не растае ўжо да вясны. Рыбакі пачыналі рыхтаваць снасці да падлёднай лоўлі. Каб задобрыць вадзяніка, кідалі ў ваду пачастункі і манеты.
Па тым, які на рацэ лёд, можна было даведацца пра ўраджай на наступны год: калі лёд гладкі, ураджай будзе вялікі. Калі ў гэты дзень быў снег, то і ўзімку яго будзе шмат. Шмат зорак на небе – да маразоў.
Стужка навiн
0