Радыё

Як надвор'е і вітамін D уплываюць на каронавірус - што кажа тэрапеўт

© Photo : Из личного архива Ольги КашубинойРасійскі ўрач-тэрапеўт, медыцынскі журналіст Вольга Кашубіна
Расійскі ўрач-тэрапеўт, медыцынскі журналіст Вольга Кашубіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі ўрач-тэрапеўт, медыцынскі журналіст Вольга Кашубіна пракаментавала меркаванні аб тым, што другая хваля каронавіруса ў асенне-зімовым сезоне магла быць справакавана недахопам сонечнага святла і дэфіцытам вітаміна D.
Как погода влияет на коронавирус ― терапевт о народных заблуждениях

Каментары аўтара кнігі "Каронавірус: як абараніць сябе" прагучалі ў эфіры радыё Sputnik. У прыватнасці, Кашубіна адзначыла, што часцяком бачыць гісторыі пра тое, што нібыта трэба прымаць вітамін D, паколькі ёсць узаемасувязь паміж канцэнтрацыяй вітаміна D у арганізме і працай імунітэту. Аднак, паводле слоў спецыяліста, усё адбываецца не зусім так.

"Была пабудавана здагадка, што, напэўна, трэба піць больш вітаміна D, і тады імунітэт будзе мацнейшым, мы будзем менш хварэць або будзем лягчэй хварэць і гэтак далей, але пакуль такіх даследаванняў, якія паказвалі б выразную прычынна-выніковую сувязь паміж спажываннем вітаміна D і зыходамі каронавіруснай хваробы, няма", - распавядае Кашубіна.

На гэты конт ёсць асобныя даследаванні, але яны нават не ўвайшлі ў клінічныя рэкамендацыі, ні ў расійскіх, ні ў замежных клінічных рэкамендацыях вітамін D як сродак прафілактыкі ці сродак лячэння пры каронавірусе не значыцца, адзначае тэрапеўт.

У гэтым сэнсе паказальныя прыклады такіх сонечных краін, як Італія і Іспанія, дзе лішак вітаміна D мог бы спыніць распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі, аднак у вясновым сезоне ўсё адбывалася наадварот, у абедзвюх краінах фіксаваліся антырэкорды па ліку тых, хто захварэў.

"На жаль, мы трошкі схільныя чапляцца за саломінкі, знайсці хоць нейкае выратаванне і суцяшэнне ў тых сродках, якія нам вядомыя", - канстатуе тэрапеўт.

Таксама вітамін D перш быў вядомы як нібыта добры сродак прафілактыкі прастуды, але і гэта таксама не знайшло пацвярджэння, адзначае суразмоўца.

"У цэлым вітамін D - вельмі спрэчны вітамін, на жаль, вельмі многія яго даследавання былі дыскрэдытаваны тым, што праводзіліся вытворцамі вітаміна. Гэта не значыць, што ён не працуе, што ён дрэнны і яго не трэба ўжываць, але фактычна мы проста не можам аддзяліць збожжа ад пустазелля, не вельмі добра разумеем, наколькі ён эфектыўны і ў якіх сітуацыях", - кажа Кашубіна.

Стужка навiн
0