Відэа

Ад інжынера да вялікага палітыка: чым запомніўся Вячаслаў Кебіч - відэа

Галоўны супернік Лукашэнкі на выбарах 1994 году і падпісант Белавежскіх пагадненняў, кандыдат эканамічных навук і аўтар кніг - такім ўвайшоў у гісторыю Вячаслаў Кебіч. Глядзіце архіўныя кадры інтэрв'ю з палітыкам.

Першы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч памёр на 85-м годзе жыцця ў бальніцы ад ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй.

Вячаслаў Кебіч - Sputnik Беларусь
Фота
Першы прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч - фотахроніка палітычнага жыцця

Вячаслаў Кебіч - адзін з найстарэйшых беларускіх палітыкаў, ён узначаліў урад незалежнай Беларусі і стаў галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзідэнцкіх выбарах у краіне.

8 снежня 1991 года Вячаслаў Кебіч разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне, якое паклала пачатак распаду СССР.

Да вялікай палітыкі Кебіч прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава. У 1990-1994 гадах Кебіч быў старшынёй Савета міністраў БССР і незалежнай Беларусі. Затым амаль 10 гадоў - член Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Пасля сыходу з пасады кіраўніка ўрада, Кебіч стварыў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз, які ўзначальваў апошнія гады.

Вячаслаў Кебіч быў узнагароджаны двума Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам "Знак пашаны", мае званне "Заслужаны машынабудаўнік БССР". Кебіч - кандыдат эканамічных навук, ён напісаў тры кнігі: "Спакуса ўладай", "Белавежскі гамбіт" і "Ці любім мы Расію?"

Sputnik выказвае спачуванні родным і знаёмым Вячаслава Кебіча.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі