Тавараабарот Беларусі і Расіі за 10 месяцаў упаў амаль на 18%

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў фотабанкПадчас Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі
Падчас Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Расійскі экспарт на беларускі рынак пры гэтым скараціўся на адчувальныя 25%, а вось імпарт беларускіх тавараў у Расіі знізіўся ўсяго на 5%.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю ў студзені-кастрычніку бягучага года знізіўся на 17,8% у гадавым выражэнні, паведаміла прэс-служба Федэральнай мытнай службы РФ.

Праца марскога гандлёвага порта Усць-Луга - Sputnik Беларусь
Чаму Беларусі выгадна экспартаваць угнаенні праз Расію?

"У тым ліку экспарт з Расіі ў Беларусь склаў 12,561 мільярда долараў (падзенне на 25,9%), імпарт у Расію з Беларусі - 10,205 мільярда (зніжэнне на 5,1%)", - удакладнілі ў ФМС.

Пры гэтым у расійскай мытнай службе канстатавалі, што ў агульным абароце знешняга гандлю Расіі за справаздачны перыяд беларуская доля скарацілася з 5,1% у мінулым годзе да 5% у 2020 годзе.

Агульная статыстыка

Па дадзеных Нацбанка, у студзені-верасні бягучага года экспарт тавараў і паслуг упаў адразу на 15,5% да 26,32 мільярда долараў. Імпарт знізіўся яшчэ больш - на 18,8% да 24,8 мільярда долараў. Пры гэтым прафіцыт знешняга гандлю і таварамі, і паслугамі 1,5 мільярда долараў, што ў 2,5 разы больш, чым было год таму.

Экспарт тавараў за дзевяць месяцаў скараціўся на 17,2% да 20,05 мільярда долараў, імпарт знізіўся на 18,8% да 21,4 мільярда долараў. У выніку ўтварыўся дэфіцыт гандлю таварамі на суму 1,34 мільярда долараў.

Экспарт паслуг ад пачатку бягучага года паменшыўся на 9,6% да 6,26 мільярда долараў, імпарт паслуг - на 18,8% да 3,42 мільярда долараў. Прафіцыт знешняга гандлю паслугамі склаў 2,85 мільярда долараў, што на 4,7% больш, чым у мінулым годзе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі