Радыё

Каронавірус ужо не той: навуковец распавёў пра заразную мутацыю COVID-19

© Photo : Интернет-издание "Бумага"Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі вывучэння старэння ў Гарвардскай медыцынскай школе і МДУ Аляксандр Тышкоўскі
Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі вывучэння старэння ў Гарвардскай медыцынскай школе і МДУ Аляксандр Тышкоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каронавірус, які цыркулюе зараз - ужо не той, з якога амаль год таму пачалася эпідэмія ва Ухані; ён стаў больш актыўна размнажацца, але ўсё роўна муціруе ў 4 разы павольней, чым вірус грыпу; адпаведна, можна прагназаваць і працягласць дзеяння вакцын.
Коронавирус уже не тот: ученый рассказал о заразной мутации COVID-19

Пра тое, як муціраваў каронавірус за год ад пачатку пандэміі, у падкасце РІА "Новости" распавёў кандыдат біялагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі вывучэння старэння ў Гарвардскай медыцынскай школе і МДУ Аляксандр Тышкоўскі.

Урач-педыятр, тэлевядучы Яўген Камароўскі - Sputnik Беларусь
Радыё
Гэтых мер дастаткова: Камароўскі пералічыў, чым лячыць ВРВІ і каронавірус

Паводле яго слоў, цяпер тэхналогіі дазваляюць навукоўцам даволі хутка чытаць геномы вірусаў і атрымліваць інфармацыю аб тым, як вірус уладкаваны, як ён відазмяняецца і муціруе.

"На сённяшні дзень прачытана ўжо больш за 200 тысяч геномаў SARS-CoV-2 ад розных пацыентаў за гэты год. Усе яны ледзь-ледзь адрозніваюцца, але ёсць нейкія больш ідэнтычныя, гэта дазваляе пабудаваць эвалюцыйнае дрэва каронавіруса, бачыць у анлайн-рэжыме, як ён перадаецца, з якой краіны ў якую трапляе, як ён змяняецца паміж людзьмі, якія мутацыі ён назапашвае і з якой хуткасцю муціруе", - тлумачыць Тышкоўскі.

Веданне хуткасці мутацыі вельмі важна, бо "дазваляе прыкінуць, наколькі доўга будзе працаваць імунітэт і вакцына", кажа навуковец.

"Галоўная небяспека ў чым, што калі вірус хутка муціруе, як вірус грыпу - гэта наогул чэмпіён, мы назіраем, што вакцына ад віруса грыпу перастае працаваць ужо на працягу года і нам даводзіцца перапрышчэвлівацца. Па гэтым каронавірусе ўжо можна сказаць, што ён муціруе павольней , чым вірус грыпу прыкладна ў 4 разы... і па прыкладзе прастудных каронавірусаў мы ведаем, што імунітэт ад прастуды ён таксама не вечны і на працягу 1-2 гадоў ён часцей за ўсё знікае", - разважае спецыяліст.

Вірус, які муціраваў ад пачатку пандэміі да цяперашняга моманту, стаў больш цыркуляваць у насаглотцы.

"Яму (каронавіруу) не так важна размнажацца менавіта ў лёгкіх і забіваць чалавека, колькі размножвацца ў глотцы, таму што менавіта адтуль яму прасцей перадацца наступнаму чалавеку праз кашаль ці насмарк", - адзначае Тышкоўскі.

Пра перспектывы далейшай барацьбы з вірусам вучоны адзначае, што "спадзяванняў на поўную перамогу пакуль бы не будаваў", але цалкам можна спраўляцца з ім з дапамогай вакцыны, як гэта адбываецца кожны год з грыпам, а вакцыну з году ў год можна аптымізаваць і паляпшаць.

"Пакуль мы не ведаем, колькі дакладна працуе імунітэт у сярэднім, трэба, каб прайшло хаця б некалькі гадоў, як у выпадку з грыпам. Пакуль прагноз, што вакцына будзе губляць эфектыўнасць не хутчэй, чым ад грыпу, а магчыма, больш павольна", - прагназуе Тышкоўскі.

Стужка навiн
0