Які сёння дзень: 22 снежня 2020 года

CC0 / Pexels / Які сёння дзень: 22 снежня
Які сёння дзень: 22 снежня - Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 9 дзён.
Якія падзеі адбыліся 22 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 снежня

  • У 1264 годзе быў падпісаны князем Гердзенем мірны і гандлёвы дагавор Полацка з Рыгай і Лівонскім ордэнам.
  • У 1917 годзе ў Мінску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Усебеларускага з'езду.
  • У 1918 годзе ў Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр.
  • У 1932 годзе афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, створанае ў Вільні.
  • У 1989 годзе была заснавана Беларуская федэрацыя футбола.

Хто нарадзіўся 22 снежня

  • 1922 год: Алена Васілевіч, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Джакама Пучыні, рускі пісьменнік Эдуард Успенскі і французская спявачка Ванэса Парады.

22 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца праваслаўнае свята, усталяванае ў гонар зачацця святой Ганнай Багародзіцы. Ганне маліліся пры бясплоддзі.
У народным календары гэты дзень называгі Ганна Цёмная або Ганна Зімовая. Лічылася, што сённяшняя ноч самая доўгая, а дзень самы кароткі. 22 снежня з дому імкнуліся не выходзіць, таму што гэта было небяспечна: у маразы ваўкі блізка падыходзілі да вёскі.
Па шэрані на дрэвах вызначалі, будзе год ураджайны ці не. Таксама калі ёсць шэрань і пахмурна, апошні дзень года будзе цёплым і нянасным.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі