Які сёння дзень: 25 снежня 2020 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 25 снежня
Які сёння дзень: 25 снежня  - Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста шасцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 6 дзён.
Сёння святкуецца Раство Хрыстова ў цэрквах, якія карыстаюцца грыгарыянскім календаром. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 снежня

  • У 336 годзе адбылося першае дакументальна пацверджанае святкаванне Раства Хрыстова ў Рыме.
  • У 1795 годзе была створана Слонімская губерня.
  • У 1939 годзе пастановай Саўнаркама БССР Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам.
  • У 1962 годзе горад Дрыса Віцебскай вобласці атрымаў назву Верхнядзвінск.
  • У 1991 годзе Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта СССР.
  • У 2003 годзе на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

Хто нарадзіўся 25 снежня

  • 1885 год: Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі, беларускі оперны спявак.
  • 1918 год: Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, беларуская актрыса.
  • 1959 год: Уладзіслава Луцэвіч, літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі мастак Уільям Цёрнер і расійскі акцёр Уладзіслаў Галкін.

25 снежня ў народным календары

Каталікі сёння святкуют Нараджэнне хрыстова, а Праваслаўная царква шануе памяць хрысціянскага святога Спірыдона Трыміфунтскага. Ён здзейсніў шмат цудаў, у тым ліку ацаляў і ўваскрашаў людзей.
Лічылася, што з 25 снежня дзень хоць і не шмат, але прыбаўляецца. Каб дрэвы ў садзе лепей раслі, гаспадары абтрасалі з галінак снег. Галінкі вішні ставілі ў гаршчок. Калі яны распускаліся да Раства, гэта было добрай прыкметай – ураджай вішань будзе багаты.
Калі ў гэты дзень яснае неба, то і на Новы год будзе добрае надвор'е. Калі вераб'і збіраюць пух і нясуць у гняздо, хутка пахаладае.  
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі