МЗС: Акт аб дэмакратыі ў Беларусі - умяшальніцтва ва ўнутраныя справы

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Злучаных Штатаў падпісаў дакумент, які не прызнае легітымнасьць дзейнай беларускай улады ў сувязі з падзеямі, якія рушылі пасля прэзідэнцкай электаральнай кампаніі.

Санкцыйная агонія Трампа: як на новыя рэстрыкцыі рэагуе Расія? - Sputnik Беларусь
Відэа
Санкцыйная агонія Трампа: як на новыя рэстрыкцыі рэагуе Расія?
МІНСК, 29 сне - Sputnik. Падпісанне Акту аб дэмакратыі ў Беларусі - адназначна несяброўскі крок з боку ЗША, заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

Раней стала вядома, што дзеючы амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп перад сыходам з Белага дома падпісаў цэлы пакет дакументаў, у тым ліку і Акт аб дэмакратыі ў Беларусі.

Дакумент не прызнае легітымным кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, заклікае да правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у краіне ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ, а таксама да вызвалення ўсіх палітвязняў.

Апроч іншага Акт аб дэмакратыі ўводзіць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў і прадугледжвае аказанне дапамогі беларусам, вымушаным пакінуць рэспубліку.

Дэмакратычныя шаблоны ЗША

Прэс-сакратар МЗС сказаў, што афіцыйны Мінск да "так званага Акту" сваё стаўленне пазначыў даволі выразна і неаднаразова. З гэтай нагоды адпаведныя заявы рабілі дэпутаты.

"Большай увагі гэты, мякка кажучы, з усіх пунктаў гледжання дзіўны і бескарысны дакумент наўрад ці варты. І ўмацаванню суверэнітэту Беларусі ён дакладна не дапаможа".

Па словах Анатоля Глаза, "менавіта так выглядае адназначна несяброўскі крок і непрыхаванае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы".

"Цалкам парадыйна выглядае навязванне амерыканскімі заканадаўцамі нейкіх дэмакратычных шаблонаў іншым краінам, калі ў саміх ЗША становішча спраў з дэмакратыяй вельмі і вельмі далёкае ад ідэалу", - упэўнены ў МЗС.

Нягледзячы ні на што беларускі бок па-ранейшаму настроены на нармалізацыю адносін са Злучанымі Штатамі, як з адміністрацыяй, што сыходзіць, так і з новай, але "асабліва праз раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0