Падоўжаны меры падтрымкі эканомікі Беларусі ва ўмовах пандэміі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВытворчасць трактароў "Беларус", архіўнае фота
Вытворчасць трактароў Беларус, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія наймальнікі атрымалі дадатковыя правы: яны змогуць афармляць самаізаляцыю работнікаў як адпачынак.

МІНСК, 7 сту – Sputnik. Дзеянне мер падтрымкі беларускай эканомікі ва ўмовах пандэміі каронавіруса падоўжана, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мужчына-пенсіянер у Мінску - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: Беларусь гарантуе падтрымку кожнаму чалавеку

Адпаведны дакумент падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: унесены змены ва ўказ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі", прыняты ў канцы красавіка 2020 года.

"У прыватнасці, падаўжаюцца магчымасць прадастаўлення падатковых ільгот па плацяжах у мясцовыя бюджэты і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні, дазвол на рэалізацыю безрэцэптурных лекавых сродкаў у інтэрнэце", - сказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, на першае паўгоддзе 2021-га перанесены тэрмін прадастаўлення растэрміновак пагашэння арэндных плацяжоў па адтэрміноўках, прадастаўленых у II і III кварталах мінулага года, прадастаўляюцца новыя адтэрміноўкі ў першым паўгоддзі 2021-га з растэрміноўкай пагашэння абавязацельстваў да канца года.

У пералік відаў дзейнасці, найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння эпідсітуацыі, унесены паказ кінафільмаў. У адпаведнасці з дакументам арганізацыі змогуць па ўзгадненні з уласнікамі не праводзіць інвентарызацыі маёмасці, якая знаходзіцца на бухуліку.

Наймальнікам

Беларускія наймальнікі таксама атрымалі дадатковыя правы, яны могуць:

  • прадастаўляць работніку адпачынак для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі,
  • аб'яўляць прастой без абмежавання яго агульнай працягласці на працягу каляндарнага года,
  • уключаць у працоўны год, за які прадастаўляецца водпуск, час прадугледжаных заканадаўствам водпускаў без захавання заработнай платы, якія прадстаўляюцца па ініцыятыве наймальніка,
  • вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго хваравітым станам без захавання зарплаты на тэрмін да трох каляндарных дзён сумарна на працягу тэрміну дзеяння ўказа.
Стужка навiн
0